![]()
Главная Обратная связь Дисциплины:
Архитектура (936) ![]()
|
Літаратурны працэс – гістарычнае развіццё сусветнай л-ры ў цэлым і нацыянальных літаратур у прыватнасці, іх сувязі, узаемадзеянне, узаемауплыў, фарміраванне традыцый
Літ. працэс існуе як змена пэўных этапаў, ці перыядаў, мастацка-гістарычнага развіцця. У пэўныя эпохі ў л-ры розных народаў узнікалі агульныя (падобныя і блізкія) якасці і рысы.
Іх Генадзь Паспелаў назваў стадыяльнымі агульнасцямі [общность (повторяемость)] нацыянальных літаратур. Ва ўзнікненні стадыяльных агульнасцей, канкрэтызаваных нацыянальнымі асаблівасцямі літаратур розных народаў, даследчык бачыць асноўную заканамернасць сусветнага літ. працэсу.
Стадыі сусветнага літаратурнага працэсу звычайна суадносяцца з асноўнымі этапамі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця чалавецтва.
У сувязі з гэтым вылучаюцца літаратуры старажытныя, Сярэдневяковыя і літаратуры Новага часу з іх уласнымі этапамі (услед за Адраджэннем -- барока, класіцызм, Асветніцтва з яго сентыменталісцкім адгалінаваннем, рамантызм і, урэшце, рэалізм, з якім з канца ХІХ ст. суіснуе і даволі паспяхова канкурыруе мадэрнізм).
Генадзь Мікалаевіч Паспелаў прызнае непаслядоўнасць прынцыпаў вылучэння стадый развіцця нацыянальных літаратур. Л-ры Антычнасці і Сярэднявеччаз’яўляюцца храналагічнымі абазначэннямі. Іх назвы не нясуць пэўнага літаратурнага зместу. Паспелаў, Г.М. Теория литературы. 1978 г. Ёсць іншыя канцэпцыі стадаяльнасці літаратурнага развіцця. (Валянцін Яўгенавіч Халізеў). Гл.: В.Е. Хализев, В.Е. Теория литературы. 1999 г.
Вучоныя на працягу 2–3-х апошніх дзесяцігоддзяў (пальма першынства тут належыць С.С. Аверынцаву) вылучылі і абгрунтавалі канцэпцыю, якая дапаўняе і нейкім чынам пераглядае прывычныя ўяўленні пра стадыі літаратурнага развіцця. Тут у большай меры, чым раней, улічавецца, па-першае, спецыфіка славеснага (моўнага) мастацтва, па-другое, вопыт нееўрапейскіх рэгіёнаў і краін.
У калектыўным артыкуле расійскіх вучоных (1994) «Категории поэтики в смене литературных эпох» вылучаны і тры стадыі сусветнай літаратуры. Артыкул мае выніковы характар. У ім падзведзены вынікі працяглай науковай працы.
Першая стадыя – “архаічны перыяд”, дзе безумоўна вялікі ўплыў мае фальклорная традыцыя. Тут перавагу мае міфапаэтычная свядомасць і яшчэ адсутнічае рэфлексія на слоўным мастацтвам, а таму няма ні літаратурнай крытыкі, ні тэарэтычных штудый (вучэнняў), ні мастацка-творчых праграм.
Усё гэта з’яўляецца толькі на другой стадыі літаратурнага працэсу, пачатак якой паклала літаратурнае жыццё Старажытнай Грэцыі сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н.э. і якая працягвалася да сярэдзіны ХУІІІ ст.
Гэты даволі працяглы перыяд адзначаны перавагаю традыцыяналізму мастацкай свядомасці і “паэтыкі стылю і жанра”: пісьменнікі арыентаваліся на загадзя падрыхтаваныя формы маўлення, які адпавядалі патрабаванням рыторыкі, і былі залежныя ад жанравых канонаў.
У рамках гэтай другой стадыі, у сваю чаргу, выдзяляюцца два этапы, мяжой паміж якімі сталаАдраджэнне(тут, заўважым, размова ідзе пераважна пра еўрапейскую мастацкую культуру),
На другім з гэтых этапаў, які прыйшоў на змену Сярэднявечча, літаратурная свядомасць робіць крок ад безасобаснага пачатку да асбоснаг), – хоць яшчэ ў межах традыцыяналізму. Літаратура ў большай меры становіцца свецкай.
І, нарэшце, на трэцяй стадыі, якая пачалася з эпохі Асветніцтва і рамантызму, на авансцэну вылучаецца “індывідуальна-творчая мастацкая свядомасць” . З гэтага часу дамінуе “паэтыка аўтара”, які вызваліўся ад усяўладдзя жанрава-стылёвых прадпісанняў рыторыкі.
Тут літаратура, як ніколі раней (цытата) «предельно сближается с непосредственным и конкретным бытием человека, проникается его заботами, мыслями, чувствами, создается по его мерке»; наступае эпоха індывідуальна-аўтарскіх стыляў; літаратурны працэс найцяснейшым чынам звязваецца “адначасова з асобаю пісьменніка і акаляючай яго рэчаіснасцю”.
Гэта мае месца і ў рамантызме і ў рэалізме ХІХ ст, і ў мадэрнізме ХХ с. Прыядызацыя сусветнай літаратуры Антычная (8 ст. да н.э. – 3 ст. н.э. Сярэднявяковая (5 - 13 ст.) Эпохі Алраджэння (14- 17 ст.) Эпохі класіцызму (17 ст.) Эпохі Асветніцтва (18 ст.) Рамантызму (пач. - сярэдзіна 19 ст.) Крытычны рэалізм (сярэдзіна - канец 19 ст.) Літаратура памежжа стагоддзяў (кан. 19 - пач 20 ст.) Літ. 1-й пал. 20ст. Літ. 2-й пал. 20 ст. Літ. постмадэрнізму Пытанне № 36. Традыцыя і наватарства як фактары развіцця літаратуры
![]() |