Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Новыя, уласнааўтарскія жанры



Алесь Разанаў

Алесь Разанаў (нар. 05. 12. 1948), аўтар зборнікаў “Адраджэнне” (1970), “Назаўжды” (1974), “Каардынаты быцця” (1976), “Шлях-360” (1981), “Вастрыё стралы” (1988), “У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992), “Паляванне ў райскай даліне” (1995), “Рэчаіснасць” (1998), заснаваў і ўвёў у беларускую паэзію новыя формы – версэты, вершаказы, квантэмы, зномы, пункціры.

У 1990 г. за кнігу “Вастрыё стралы А.Разанаву прысуджана дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы.

ВЕРСЭТЫ.

В.П. Рагойша: Версэт напісаны прозай невялікі лірычны твор, які сваёй вобразнасцю, павышанай эмацыянальнасцю і своеасаблівай рытмічнасцю набліжаецца да паэзіі.

Версэт – гэта, па сутнасці, твор, паэтычны па змесце і празаічны па форме выяўлення гэтага зместу.

У ім няма вершаванага рытму, метра і рыфмы.

У той жа час яму характэрныя многія іншыя прыкметы паэтычнага выказвання

· у змесце (матывы, ідэі, вобразы тыя ж, што і ў паэзіі),

· ў агульнай лірычна-суб’ектыўнай танальнасці, паэтычнай вобразнасці,

· у сінтаксісе (інверсія, паўторы, звароты, недасказы),

· у кампазіцыі (невялікі памер, падзел твора на дробныя абзацы, што нагадваюць строфы у звычайным вершы, адсутнасць сюжэта).

Алесь Разанаў.

Ланцуг.

 

На панадворку сабакі: на ланцугу.

 

Яны адважныя – дакуль дазваляе

ланцуг,

куслівыя – дакуль дазваляе ланцуг,

брахлівыя – дакуль дазваляе лан-

цуг,

і злуюцца яны на ланцуг такса-

ма – дакуль дазваляе ланцуг.

 

Наводдалі, вакол іх, блукаюць

ваўчыныя зграі.

Яны прынюхваюцца да сабак, пры-

слухоўваюцца да сабак, але бліжэй усё

роўна не падступаюць:

не дазваляе ланцуг.

 

ВЕРШАКАЗ –напісаная ў форме версета паэтычная медытацыя, у аснове якой – роздум пра сутнасць нейкай рэчы, прадмета, з’явы.

Галоўны мастацкі сродак, што арганізуе вершаказ,– паэтычная этымалогія. Па сутнасці, вершаказ уяўляе сабой разгорнуты паэтычны этымалагізм, у якім выяўляюцца падчас самыя нечаканыя асацыятыўныя сувязі паміж асобнымі словамі-паняццямі на аснове іх гукавога падабенства. Вершаказ – гэта і гульня са словам, абыгрыванне яго гучання і паліфанічнасці, і пранікненне ў глыбіні мовы, зварот да гукапісу і моватворчасці.

 

Гузік.

Гузік спрытна ўлазіць у шчыліну-

пятлічку, але назад вылезці не можа,

застаючыся вязнем свайго спрыту, сва-

ёй зухаватасці.

 

Гузік не гуз, але мае з гузам

блізкае падабенства, не туз, але гэтак-



сама, як туз, знаходзіцца на адказным

месцы: ім звязваецца ў адно цэлае ле-

вае і правае, ніз і верх, на ім трымаец-

ца ўсё адзенне.

 

Гузік – глузд, гузік – розум, ён

нейтралізуе сабою памкненні да раз’яд-

нання і бярэ на сябе найбольшую –

“тузінную”– нагрузку: яго круцяць,

тармосяць, тузаюць, і толькі тады,

калі гузік знікае (адшпільваееца ці вы-

рываецца), кашуля (ці блузка, ці

камізэдька, ці кажушок) рахістваец-

ца, распадаецца напалам.

 

У музыцы адзення гузік усяго адзін

гук, але гук ключавы, гук мужны.

 

ПУНКЦІРЫ.

Жанр пункціраў з’яўляецца для А.Разанава адным з самых улюбёных. У яго паэтычных зборніках у пераважнай большасці змяшчаюцца творы менавіта гэтай жанравай прыналежнасці. Можна сказаць, што аўтар працуе над пункцірамі з зайздросным пастаянствам. У зборніку “Назаўжды” (1974), апрача класічных вершаў і паэмы з аднайменнай назвай, аўтар вынес на суд чытачоў 90 пункціраў. Яны, нібы пацеркі, рассыпаны па ўсім творчым шляху паэта.

З’явілася нават цэлая кніга твораў гэтага паэтычнага жанру, якая выйшла ў Германіі,– “Гановерскія пункціры” (2002). Жанр пункціраў стаў тым самабытным зернем, з якога вырасла моцнае, “разгалістае” дрэва разанаўскай паэзіі, – версэты, паэмы, вершаказы, зномы, вершасловы. Яны акрэслілі прастору для мастацкіх пошукаў, у першую чаргу ў галіне формы.

Пункціры – лаканічныя творы, насычаныя асацыятыўным падтэкстам.

Яны складаюцца з 3-6 радкоў. Па прызнанні самога аўтара, нэта “назіранне, думка, вобраз, тое, што заўважылася вакол сябе ў рэчаіснасці, што пастукала ў тваю душу, што блізка падступілася”, сам вершаваны вобраз – гэта пункцір, маленькая кропка неабсяжнага жыцця.

Звычайна яны будуюцца на нейкай дамінуючай дэталі, аднак у іх заўсёды ўтрымліваецца магчымасць больш поўнага развіцця закладзенай думкі.



Сваёй фармальнай арганізацый пункціры пацвярджаюць вядучую тэндэнцыю, якой прытрымліваецца А.Разанаў у саёй творчасці, – укласці ў мінімальную форму максімальны тэкст.

 

*

Каб дачакацца,

не хапіла хвіліны,

каб назаўсёды расстацца –

хапіла якраз

хвіліны.

 

КВАНТЭМЫ

Квантэмы (утворана ад квант – элемент энергіі) – вершы-медытацыі, у аснове якіх “імпульс”, квант паэтычнай энергіі”. Тут і словы-вобразы, інтанацыя рытму, і колер рытму. У квантэмах няма звязанасці, прычынна-выніковай сувязі. Паміж сказамі часта адсутнічаюць знакі прыпынку, страчаны межы паміж лагічна завершанымі кавалкамі тэксту. Ствараецца ўражанне, што словы раскіданы, разбураны, існуюць паасобку.

 

жыўлюся немажлівасцю

цвікі

нацэльваюцца

ўпартая апора

 

ЗНОМЫ

Зномы – аўтарскія выразы. Зномы з’яўляюцца не толькі эстэтычнымі, але гнасеалагічнымі адзінкамі, якія раскрываюць погляд паэта на пазнанне свету.

“Вершы значны не гукам, які чуваць, пакуль верш чытаецца, а сваім рэхам, якое ён утварае, калі адгучыць”.


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!