Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Нейкі час у ХІХ ст. тэрміны “аповесць” і “апавяданне” былі сінанімічнымі



У В.Бялінскага: “раман ёсць кніга жыцця, аповесць – асобная старонка гэтай кнігі” (Пушкінскія “Аповесці Белкіна”).

Апавяданне традыцыйны жанр для славянскіх літаратур (А.Пушкін, Л.Талстой, А.Чэхаў, І.Бунін, І.Франко, М.Гарэцкі і інш.).Апавяданне больш псіхалагічная форма ў параўнанні з навелай.

 

У кампазіцыі апавядання, як і кожнай малой формы, вельмі важная канцоўка, якая носіць

· або характар сюжэтнай развязкі,

· або характар эмацыйнага фіналу.

 

Цікавымі з’яўляюцца і тыя канцоўкі, якія не вырашаюць канфлікту, а толькі дэманструюць яго невырашальнасць, как званыя “адкрытыя” фіналы, як у “Даме з сабачкам” Чэхава, у “Галі” Брыля.

 

Паводле характару адлюстравання рэчаіснасці і выяўлення асобы аўтара вылучаюць апавяданні:

– бытавыя,

– сацыяльна-бытавыя,

– гумарыстычныя,

– сатырычныя,

– лірычныя,

– псіхалагічныя і інш.

 

У гісторыі сусветнага апавядання шырока вядомы імёны Джавані Бакачча (Італія) – (“Дэкамерон”), Гі дэ Мапасана, Праспера Мэрымэ (Францыя), Аляксандра Пушкіна, Мікалая Гогаля, Антона Чэхава, Канстанціна Паўстоўскага, Юрыя Нагібіна, Васілія Шукшына (Расія), Томаса Мана (Германія), Эрнеста Хемінгуэя (ЗША).

 

Першыя ўзоры беларускага апавядання стварылі Адам Плуг (сапр. Пяткевіч Антоні Антонавіч) / апавяданне “Кручаная баба”, Францішак Багушэвіч / апавяданне “Тралялёначка”.

 

Майстрамі беларускага апавядання лічацца: Цётка, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Янка Маўр, Янка Брыль, Іван Шамякін, Аляксей Кулакоўскі, Ян Скрыга'н, Іван Пташнікаў.

 

У мастацкай літаратуры нярэдка сустракаюцца вершаваныя апвяданні. Вершаванае апавяданне як жанр упершыню сустакаецца ў В.Дуніна-Марцінкевіча

Асабліва пашырылася вершаванае апавяданне ў пачатку ХХ ст.

Гэтым тэрмінам вызначыў жанр сваёй “Веранікі” М.Багдановіч.

 

Жанравую разнавіднасць сатырычнага і гумарыстычнага вершаванага апавядання распрацоўваў Я.Колас (“Зяць”, “Доктар памог”, “Святы Ян”).

 

Разнавіднасцю апавядання з’яўляецца навела. Яна мае ўсе прыкметы апавядання, але адрозніваецца ад яго большай напружанасцю сюжэта і памяншэннем апісальнай прасторы.

Навела (з італьянскага – навіна) – невялікі па аб’ёму жанр апавядальнай літ-ры, які набліжаецца да аповесці або апавядання.

Жанравыя межы паміж гэтымі формамі не заўсёды выразныя.

Ад апавядання навела адрозніваецца вострым, захапляючым сюжэтам, менш глыбокім псіхалагізмам.



Для навелы ўласціва нечаканая, парадаксальная канцоўка (развязка).

 

Навела... новая, нечаканая прыгода” – Гётэ. Як літ. жанр склалася ў эпоху Адраджэння (“Дэкамерон” Бакачча). Аднак зарадзілася ў Ст.Грэцыі, як кароткі аповед пра рэальныя або праўдападобныя падзеі. Мяркуюць, нават у дагамераўскую эпоху, як вусная форма. Пашырана была ў эпоху элінізма, мела пераважна эратычны змест (“Мілецкія апавяданні”). У заходнееўрапейскіх і амерыканскай літ-ры пераважае навела (Мапасан, Мерыме, Эдгар По і інш.). Многія даследчыкі лічаць навелу разнавіднасцю апавядання.

 

У навелах сюжэт сціснуты, дзеянне сканцэнтравана.

· Сюжэт развіваецца імкліва, ён характарызуецца эканомнай сістэмай персанажаў: іх звычайна роўна столькі, колькі патрэбна, каб дзеянне магло бесперапынна развівацца.

· Эпізадычныя персанажы ўводзяцца (калі ўвогуле ўводзяцца) толькі для таго, каб даць штуршок сюжэтнаму дзеянню і пасля гэтага неадкладна знікнуць.

· У навеле, як правіла, няма пабочных сюжэтных ліній, аўтарскіх адступленняў; з мінулага герояў паведамляецца толькі тое, што абсалютна неабходна для разумення канфлікту і сюжэту.

· Апісальныя элементы, якія не рухаюць наперад дзеянне, зведзены да мінімуму і з’яўляюцца выключна ў пачатку; потым бліжэй да фіналу, яны будуць перашкаджаць, тармозячы развіццё дзеяння і адцягваючы ўвагу.

· Навела, як правіла асноўваецца на знешніх канфліктах, у якіх супярэчнасці сутыкаюцца (завязка), развіваюцца і, дайшоўшы ў развіцці і барацьбе да найвышэйшай кропкі (кульмінацыя), больш ці менш імкліва вырашаюцца.

· Пры гэтым самае важнае тое, што супярэчнасці, якія сутыкнуліся, павінны і могуць быць вырашаны па ходу развіцця дзеяння. Супярэчнасці для гэтага павінны валодаць некаторай псіхалагічнай актыўнасцю, каб імкнуцца чаго б тое ні каштавала вырашыць канфлікт, а сама калізія павінна хаця б у прынцыпе паддавацца неадкладнаму вырашэнню.



 

Пытанне № 17.Міф, паданне, легенда, літаратурная казка. Жанравыя характарыстыкі.

Міф(ад грэч. – слова, пераказ) – невялікі твор апавядальнага характару, у якім адлюстраваны ўяўленні калектыўнай (пераважна ранняй) свядомасці пра навакольны свет, яго паходжанне і сістэму ўзаемасувязей важнейшых элементаў светабудовы. Гэта від фальклору, найстаражытнейшы жанр эпасу.

На першы план у ім выступае задача тэарэтычнага, пазнаваўчага разумення і тлумачэння прычын або гісторыі паходжання і развіцця тых ці іншых жыццёвых з”яў (міф пра Праметэя, пра Дземетру і інш.).

У кантэксце еўрапейскай л-ры найбольш выразна вылучаецца старажытнагрэчаская міфалогія.

Менш вядома старажытнарымская і германа-скандынаўская (апошняя пачала актыўна абжывацца ў суч. л-ры для дзяцей: злыя і добрыя тролі, гномы і г.д., а таксама ў раманах “фентэзі”).

Асаблівае месца ў культурным жыцці еўрапейскіх і інш. народаў займае хрысціянска міфалогія.

Успрыманне міфа: як бясспрэчная рэальнасць (старажытныя часы), як фантастыка (новы час).

Пачынаючы з антычнасці міфы былі для пісьменнікаў крыніцай фабульнага матэрыялу, вобразаў, праблем.

Шырока выкарыстоўваліся рамантыкамі (пераважна хрысціянкія міфы). З часам міфы пачалі напаўняцца сімвалічным ці алегарычным зместам (“Апокрыф” М.Багдановіча, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У.Караткевіча, “Майстра і Маргарыта” М.Булгакава ,“Плаха” Ч.Айтматава).

Казка (ад слова казаць) – малы эпічны жанр, фальклорны і літаратурны. У аснову пакладзены фантастычныя ці авантурныя падзеі. Канцоўка, як правіла, аптымістычная: дабро перамагае зло.

Літаратурная казка вылучылася з фальклору двума шляхамі:

1) праз вольную інтэрпрэтацыю сталых фабульных схем казкі;

2) на аснове арыгінальнай фабулы, у якую шырока ўводзяцца чароўна-фантастычныя элементы.

У бел. л-ры першая разнавіднасць прадстаўлена ў У.Дубоўкі (“Як Сінячок лятаў да сонца”, “Разумная дачка” і інш.), другая – у З.Бядулі (“Залатая табакерка”, “Мурашка-Палашка”), В.Віткі.

Легенда, або паданне. Легенда – (з лац. – тое, што трэба чытаць) фальклорны або літ-ны твор фантастычнай тэматыкі. Найбліжэй стаіць да міфа (фантастычная аснова). Адрозненні: хоць і расквечана фантазіяй, але ў аснове ляжаць рэальныя гістарычныя падзеі. Легенды хрысціянскія і свецкія. Шырокі зварот да легенд у рамантыкаў.

 

В. Рагойша: Легенда, або паданне – невялікае фальклорнае або літаратурнае апавяданне, у аснове якога ляжыць аповед пра нейкую падзею або геройскі ўчынак выдатнага чалавека.

Літаратурныя легенды – гэта, як правіла, літаратурныя апрацоўкі народных пераказаў. Так, паданне пра двух братоў-разбойнікаў, якія закахаліся ў адну і тую ж дзяўчыну, лягло ў аснову вершаванай легенды Я.Купалы “Два браты”. У аснове вершаванай легенды М.Танка “Іван-ды-Мар’я” – таксама народнае гераічнае паданне. Часам, аднак, народныя паданні пад пяром пісьменніка перарастаюць межы звычайных легенд. У прыватнасці, народная легенда пра разбойніка Машэку склала сюжэтную аснову вядомай рамантычнай паэмы Я.Купалы “Магіла льва”. Тое ж можна сказаць і пра яго паэмы ”Бандароўна”, ”Курган”, якія, нягледзяцы на іх выразны народна-легендарны характар, нельга аднесці да звычайных вершаваных легенд.

Пытанне знята. Мастацка-дакументальныя і мастацка-публіцыстычныя жанры: эсэ, спеведзь, мемуары, нарыс, памфлет, фельетон

Эсэ (з франц. – спроба, накід) – жанр, які знаходзіцца на стыку мастацтва і публіцыстыкі. Яго нараджэнне звязваюць з дзейнасцю М.Мантэня, які ў 1580 г. напісаў твор пад назвай “Essai”. Вызначальныя рысы эсэ: невялікі памер, канкрэтная тэма, якая падаецца ў падкрэслена вольным, суб”ектыўным яе тлумачэнні, адвольная кампазіцыя, парадаксальная манера мыслення. У заходнееўрапейскай л-ры эсэ ўспрымаецца як арыстакратычны жанр. Знакамітымі эсэістамі ў л-ры ХХ ст. былі Б.Шоу, Дж.Голсуорсі, Р.Ралан, Т.Ман, Ж.-П. Сартр, А.Камю. У бел. л-ры цікавымі эсэістамі з”яўляюцца М.Стральцоў і В.Карамазаў (“Загадка Максіма Багдановіча”, “Чалавек з Малой Багацькаўкі”; “Глядзіце ў вочы лямура”, “Крыж у небе і поўня на зямлі”).

Мемуары.Мемуарная літаратура.

Паяднанне асаблівасцей лірыкі і эпасу характэрна для мемуарнай літаратуры(франц. memoires, ад лац. memoria — памяць, успаміны) — жанра дакументальна-мастацкай літаратуры, у аснове якога — успаміны аўтара пра падзеі, удзельнікам ці сведкам якіх быў ён або героі ягоных твораў.

У адрозненне ад уласна мастацкіх твараў у мемуарах пісьменнік не можа змяняць рэальны ланцуг жыццёвых падзей, дадумваць ці па-іншаму падаваць асобныя факты. Асоба яго відаць у адборы фактаў, іх ацэнцы.

Да мемуарнай літаратуры ў шырокім сэнсе адносяцца дзённікі, аўтабіяграфіі, успаміны сучаснікаў, літаратурныя партрэты пісьменнікаў, у вузкім — самі мемуары, уласна ўспаміны, пра найбольш істотнае, характэрнае для пэўнага перыяду грамадскага ці асабістага жыцця пісьменніка.

Беларуская мемуарная літаратура ўзнікла яшчэ ў канцы XVI — першай палавіне XVII ст. Першы значны беларускі мемуарыст — Ф. Еўлашоўскі (1546— 1616), аўтар арыгінальных мемуарных запісаў, якія пазней атрымалі назву «Дзённік». Яго справу прадоўжыў сваім «Дыярыушам» (1646) А.Філіповіч (1597—1648). У шматлікіх творах мемуарнай літаратуры (пераважна на польскай, пазней — на рускай мовах) адлюстраваліся найважнейшыя падзеі беларускай гісторыі XVII—XIX стст. У ХІХ ст. з'яўляюцца мемуары на беларускай мове («Мемуары» А.Абуховіча). Асобныя (у тым ліку трагічныя) падзеі XX ст. адлюстраваліся ў мемуарах Ф.Аляхновіча («У кіпцюрох ГПУ»), П.Мядзёлкі («Сцежкамі жыцця»), Л.Геніюш («Споведзь»), Я.Скрыгана («Свая аповесць»), С.Шушкевіча («Вяртанне ў маладосць»), С.Грахоўскага (“Так і было”), у нататках Я.Брыля і інш. Выйшлі спецыяльныя зборнікі ўспамінаў пра буйнейшых беларускіх пісьменнікаў (Янку Купалу, Якуба Коласа, М.Багдановіча, І.Мележа і інш.). Многія літаратары выдаюць асабістыя кнігі ўспамінаў («Вачыма часу» М.Лужаніна, і інш.).

Жанравымі разнавіднасцямі мемуараў з'яўляюцца мемуары-хронікі(«Былое и думы» А.Герцэна, «Люди, годы, жизнь» І.Эрэнбурга), літаратурныя партрэты(літаратурныя партрэты М.Горкага, «Воспоминания» І.Буніна, “У памяці маёй” А.Юшчанкі, “Вачыма часу” М.Лужаніна, літаратурныя партрэты, што склалі кнігі ўспамінаў пра Янку Купалу, Якуба Коласа, П. Броўку, У.Караткевіча і інш.), дзённікі.

Дзённікі –гэта нататкі, якія робіць у храналагічнай паслядоўнасці нейкі чалавек пра падзеі ў асабістым і грамадскім жыцці, а таксама думкі і перажыванні, выкліканыя гэтымі падзеямі. Пісьменніцкія дзённікі маюць вялікую цікавасць, яны даюць чытачам і літаратуразнаўцам багаты матэрыял па гісторыі грамадскай думкі пэўнага часу, пра падзеі, звязаныя з біяграфіяй мастака, гісторыю напісання асобных твораў і г.д. Такія дзённікі Т.Шаўчэнкі (“Журнал”), Якуба Коласа («Кніга Ташкенцкага быція», «Гаворыць Клязьма», «На схіле дзён»), Кузьмы Чорнага («Дзённік»), І.Мележа («Першая кніга»), Максіма Танка («Лісткі календара»), Я.Брыля («Трохі пра вечнае», “Сёння і памяць”) і інш. Дзённікавыя запісы ляглі ў аснову арыгінальнай кнігі М.Лужаніна «Колас расказвае пра сябе». Часам у форме дзённіка пішуцца арыгінальныя мастацкія творы («Дневник лишнего человека» І.Тургенева, «Дневник провинциала в Петербурге» М.Салтыкова-Шчадрына, «Запісы студэнта» Я.Грабінкі і інш.). У беларускай прозе гэтую форму выкарысталі М.Гарэцкі («На імперыялістычнай вайне»), І.Шамякін («Агонь і снег”) і інш.

Асабліва каштоўныя пісьменніцкія аўтабіяграфіі, у якіх апісваюцца не толькі асобныя, часам раней невядомыя, падзеі з жыцця пісьменніка і грамадскага жыцця ўвогуле, але і даецца іх ацэнка пісьменнікам, што добра сведчыць пра грамадскі і эстэтычны ідэалы яго, светапогляд, маральны воблік. Выпускаюцца аўтабіяграфіі рускіх, украінскіх, польскіх, сербскіх і іншых майстроў мастацкага слова. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў увайшлі ў кнігі “Пяцьдзесят чатыры дарогі” (1963), “Пра час і пра сябе” (1965), “Вытокі песні” (1973) і “З росных сцяжын” (2009). Да аўтабіяграфій як своеасаблівага ліра-эпічнага міжродавага ўтварэння прымыкаюць мастацкія біяграфіі пісьменнікаў. Дакументальна-мастацкія біяграфічныя і аўтабіяграфічныя творы спалучаюць дакладнасць дакумента з вымыслам мастацкім, з жывасцю, а падчас і займальнасцю аўтарскага аповеду. Сярод іх — аповесці С.Александровіча пра Якуба Коласа «Ад роднае зямлі...», «На шырокі прастор» і «Крыжовыя дарогі», раман-даследаванне Я.Міклашэўскага «Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча», «Аповесць для сябе» Б.Мікуліча і «Аповесць пра друга» І.Шамякіна, «Стомленасць Парыжам» Л.Дранько-Майсюка і інш.

У апошні час на аснове вусных успамінаў сведкаў пэўных падзей (як правіла, гэтыя ўспаміны аўтарамі будучых кніг запісваюцца на магнітафон) узніклі арыгінальныя дакументальныя кнігі-сведчанні: «Я — з вогненнай вёскі» А.Адамовіча, Я.Брыля і У.Калесніка, «Блакадная кніга» А.Адамовіча і Д.Граніна, «У вайны — не жаночы твар», «Апошнія сведкі» і «Цынкавыя хлопчыкі» САлексіевіч. Думаецца, такая жанравая разнавіднасць мемуарнай літаратуры, якая з надзвычайнай аб’ектыўнасцю і дакладнасцю ўзнаўляе цікавейшыя падзеі пераломных гістарычных момантаў, мае сваю будучыню. Неабходна, аднак, памятаць, што пры ўсёй аб’ектыўнасці ёсць тут месца і для суб’ектыўнага, пісьменніцкага: у адборы матэрыялу з магнітафонных запісаў, у іх падачы, належным каментаванні. Так што лірычнае і эпічнае і тут у непадзельнасці.

Нарысадрозніваецца ад апавядання і навелы адсутнасцю адзінага канфлікту і значнай доляй апісальнасцю. Нарыс узнік на мяжы паміж мастацкай літаратурай і публіцыстыкай. З мастацкай літаратурай нарыс звязвае форма адлюстравання жыцця, вобразная мова, з публіцыстыкай – дакументальнасць. У нарысе апісаны падзеі, што сапраўды здараліся ў жыцці, а персанажы маюць рэальных прататыпаў і выступаюць пад сваімі прозвішчамі (“Званы ў прадоннях” У.Караткевіча, “Дзівасіл” В.Палтаран).

 

Фельетон(напісаны на надзённую тэму твор, у якім дамінуюць сатырычна-гумарыстычныя сродкі),

Фельетон блізкі да нарыса. Існаванне фельетона неаддзельна ад часопіса або газеты. Узнікшы ў пачатку 19 ст., у Францыі, фельетон характарызуецца абавязковай актуальнасцю тэмы, якая атрымлівае ў невялікім памерам творы гумарыстычнае або сатырычнае гучанне. У фельетоне гумар і сатыра накіраваны на выпраўленне заган “простых смертных” і іх учынкаў, некаторых непрыстойных з’яў у грамадстве (зборнікі К,Крапівы “Асцё” і “Крапіва”, “Ухабы на дарозе”).

Фельетон можа мець не толькі празаічную, але і вершаваную форму (Крапіва, Панчанка).

Памфлет (твор, які ў вострасатырычнай форме раскрывае сучасныя з”явы грамадскага жыцця).

Памфлетадрозніваецца ад фельетона палітычнай завостранасцю, дакладным адрасам (асоба, пра якую ідзе размова, можа быць не названа па прозвішчы, але яго лёгка можна пазнаць), вылучаецца відавочнай гіпербалізацый характараў і бескампраміснасцю аўтарскай пазіцыі (К.Крапіва. “З фашыстоўскай падваротні”; К.Чорны. “Кат ў белай манішцы”, “Выхваляўся, выхваляўся ды здох”).

Пытанне № 18 Драма як літаратурны род. Тыпалогія драматычнага роду

 

Драма (ад грэч. drama – дзеянне). Род літаратуры, адзін з трох, побач з эпасам і лірыкай. Аснову драмы, як на гэта ўказвае першапачатковы сэнс слова, складае дзеянне. Угэтым драма блізкая да эпасу: ў абодвух выпадках відавочна аб’ектыўнае адлюстраванне жыцця – праз падзеі, учынкі, сутыкненні герояў, барацьбу і г.д.

Так як і аўтар эпічнага апавядальнага твора драматург падпарадкаваны “закону дзеяння, якое развіваецца” (І. Гётэ). Але разгорнутае апавядальна-апісальнае адлюстраванне ў драме адсутнічае. Уласна аўтарская мова тут выконвае дапаможную функцыю і выкарыстоўваецца эпізадычна. Гэта спіс дзейныхасоб, які іншы раз суправаджаецца іх кароткімі характарыстыкамі, абазначэнне часу і месца дзеяння, апісанні сцэнічных абставін у пачатку актаў і эпізодаў, а таксама каментарыі да асобных рэплік герояў і ўказанні на іх рухі, жэсты, міміку, інтанацыі (рэмаркі). Усё гэта складае пабочны тэкст драматычнага твору.

Асноўны ж тэкст – гэта ланцужок выказванняў персанажаў, іх рэплік і маналогаў.

Адсюль некаторая абмежаванасцьмастацкіх магчымасцей драмы (у параўнанні з эпасам).

· Пісьменнік-драматург карыстаецца часткаю прадметна-выяўленчых сродкаў, якія з’яўляюцца даступнымі стваральніку рамана або эпапеі, навелы або аповесці. І характары дзейных асоб раскрываюцца ў драме з меншай свабодай і паўнатою, чым у эпасе.

· Пры гэтым драматургі, у адрозненне ад аўтараў эпічных твораў, вымушаны абмяжоўвацца тым аб’ёмам слоўнага тэксту, які адпавядае патрабаванням тэатральнага мастацтва. Час паказанага ў драме дзеяння павінен змясціцца ў строгія межы часу сцэнічнага. А спектакль у прывычных для новаеўрапейскага тэатра формах працягваецца, як вядома, не больш за тры-чатыры гадзіны. І гэта патрабуе адпаведнага памеру драматургічнага тэксту.

Разам з тым у аўтара ёсць і істотныя перавагі перад стваральнікам аповесцей і раманаў.

· Адзін паказаны ў драме момант шчыльна далучаецца да другога, суседняга. Час адлюстраваных драматургам падзей на працягу сцэнічнага эпізоду не сціскаецца і не расцягваецца. Персанажы драмы абменьваюцца рэплікамі без якіх небуць заўважных часавых інтэрвалаў; іх выказванні , як адзначаў К.С. Станіслаўскі, складаюць суцэльную, непарыўную лінію.

· У параўнанні з іншымі родамі літаратуры драма вызначаецца найбольшай аб’ектыўнасцю, дзеянне ў ёй разгортваюцца сваімі сіламі, характары раскрываюцца ў непасрэдных сутыкненнях. Без падказу аўтара.

· Драме характэрны дынамізм, павышаная канцэнтрацыя дзеяння, якое ад завязкі і да кульмінацыі няўхільна нарастае і ўскладняецца. Драма звычайна мае востры напружаны сюжэт.

· Адметнасць драмы ў тым, што ўсе падзеі ў ёй адбываюцца толькі ў цяперашнім часе, хоць твор можа быць прысвечаны і сучаснаму жыццю, і далёкаму мінуламу. Параўн.: у эпічных творах падзеі адбываюцца ў прошлым, мінулым часе. Вялікі нямецкі драматург Ф.Шылер пісаў: “Усе апавядальныя формы пераносяць цяперашняе ў мінулае; усе драматычныя робяць мінулае цяперашнім”.

Асабліва вялікая роля ў драме належыць канфлікту– аснове, стрыжню драмы, сутыкненням, непрымірымай барацьбе характараў. К.Крапіва: “Канфлікт – аснова п’есы”.

Найбольш адказная роля ў драматычных творах належыць умоўнасці моўнага самараскрыцця герояў, дыялогі і маналогі якіх, часам насычаныя афарызмамі і сентэнцыямі, выяўляюццца куды больш важкімі і эфектнымі, чым рэплікі, якія маглі б быць сказанымі у аналагічнай жыццёвай сітуацыі. Умоўныя рэплікі “у бок”, якія нібы і не існуюць для іншых персанажаў, якія знаходзяцца на сцэне, але добра чутны гледачам.

 

Маналогі, прамоўленыя героямі ў адзіноце (адзін на адзін з сабою). Такія маналогі з’яўляюцца чыста сцэнічным прыёмам, які выносіць на паверхню мову ўнутраную (такіх маналогаў шмат як у антычных трагедыях, так і драматургіі новага часу.

Не маючы іншай магчымасці, акрамя рэмарак, гаварыць “ад сябе”, драматург пераносіць цэнтр цяжару на паказ самога працэсу дзеяння, робячы гледача (або чытача) жывым сведкаю таго, што адбываецца: героі драмы павінны характарызаваць сябе сваімі ўчынкамі, прамовамі, выклікаць у гледача (чытача) спачуванне або нянавісць, павагу або “презреніе”, трывогу або смех.

Драма развівалася з народных рытуалаў і фальклорных абрадаў, гульняў, карагодаў, калі побач з рухамі, пантамімай, танцамі ў ігры пачалі выкарыстоваць словы.

 

Пытанне № 19. Трагедыя: змест назвы, жанравыя характарыстыкі, гістарычная эвалюцыя, сутнасць трагічнага канфлікту на розных этапах літаратурнага развіцця

Пытанне № 20Трагедыя: змест назвы, жанравыя характарыстыкі, гістарычная эвалюцыя, сутнасць трагічнага канфлікту на розных этапах літаратурнага развіцця

Трагедыя – жанр драматургіі, драматычны твор, сюжэт якога асноўваецца на канфлікце надзвычанай вострыні і напружанасці. Падзеі ў трагедыі заканчваюцца смерцю (пагібель) галоўнага героя або якімі-н. непапраўнымі стратамі ў жыцці. У змесце трагедыі заўсёды прысутнічае элемент узвышанага, гераічнага. Яе сюжэт будуецца на сутыкненні моцных характараў.

 

Трагедыя з’яўляецца самым старажытным відам драмы. Трагедыя (ад грэч. tragos – казёл і ode – песня). Трагедыяй называлі дзеі, сцэны, у якіх ухвалялі бога вінаграду і вінаробства Дыёніса. У час гэтага рытуальнага прадстаўлення ў ахвяру Дыёнісу прыносілі казла – адсюль і назва.

Песні, якія суправаджалі ахвяраванні Дыёнісу, выконваліся хорам, які ўзначальваўся карыфеем – запявалам. Карыфей спяваў пра падзеі ў жыцці Дыёніса, а хор выказваў свае адносіны да іх. Трагедыя як жанр аформілася ў той жа старажытнай Грэцыі каля 5-га ст. да н.э.

У аснову зместу старажытнагрэчаскай трагедыі пакладзены канфлікты, якія закраналі агульнанародныя інтарэсы і былі ўзведзены да агульначалавечага ўзроўню.

Гэтым тлумачыцца вечнасць антычных трагедый Эсхіла, Сафокла і Эўрыпіда.

 

Арыстоцель лічыў, што трагедыя выклікае пачуццё страху і спачування, якое спрыяе ачышчэнню душы (катарсіс).

Характарызуючы трагедыю, Арыстоцель перш за ўсё падкрэсліваў узвышвнвсць яе дзеяння. Пад узвышаным дзеяннем у гэтым выпадку меўся на ўвазе паказ такіх падзей, сілу людскога розуму і пачуцця, прыгажосці маральнага подзвігу. Узвышаным дзеянне было не толькі тады, калі трагедыя непасрэдна прадстаўляла тытанічны подзвіг Праметэя (“Прыкаваны Праметэй”, які вырашыў пайсці на невыносныя пакуты ў імя людскога шчасця. Узвышаным было дзеянне і тады, калі адлюстроўваліся злачынная воля і злачынныя дзеянні Медэі, якая забіла сваіх дзяцей (трагедыя Эўрыпіда “Медэя).

Такія найгалоўнейшыя асаблівасці старажытнагрэчаскай драмы, якія ў асноўным захаваліся ў гэтага віду драмы ва ўсе наступныя стагоддзі.

 

У сярэднія вякі развіццё драматургіі пайшло па іншых накірунках:

1. З аднаго боку, пануючымі коламі феадальнага грамадства шырока практыкуюцца ўсемагчымыя царкоўныя “дзействы” – містэрыя, відовішчы, звязаныя з рэлігійным культам,


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!