Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Слушнае ў канцэпцыі Весялоўскага тое, што ён улічвае наяўнасць суб’ектыўнага і аб’ектыўнага пачаткаў у творах кожнага роду л-ры



Слабае месца: усе тры роды выводзяцца з адной крыніцы – абрадавай песні. Між тым не менш старажытнай з’яўляецца казка – эпічны жанр вуснай народнай творчасці.

 

Пытанне № 12. Жанр. Жанравыя структуры і каноны. Жанравая сістэма.

Літаратурныя жанры.

Існуюць розныя вызначэнні жанра і розныя жанравыя класіфікацыі л-ры. Першапачаткова жанрам называлі літаратурныя роды (ад франц. genre ад лац. generic – род, від). У наш час за тэрмінам замацавалася значэнне формы, праз якую выяўляюцца літ-ныя роды.

 

У л-ры пад жанрам разумеюцца ўстойлівыя разнавіднасці твораў, што склаліся ў працэсе іх гістарычнага развіцця (ЭЛіМБел).

У аснове кожнага жанра ляжыць пэўны характар адлюстравання жыцця, які выяўляецца ў адпаведнай форме твораў. У раннія эпохі мастацкага развіцця пераважалі жанры з жорсткім замацаваннем пэўнага зместу за пэўнай формай. Нарыклад,

· элегія, ода, трагедыя, дыфірамб у антычнай л-ры;

· санет, серэнада, раманс, трыялет – у эпоху Сярэднявечча;

· ода, трагедыя, камедыя – у л-ры класіцызму.

 

З часам (асабліва актыўна гэта адбывалася ў эпоху рамантызму) сцвердзілася больш вольнае адзінства жанравага зместу і жанравай формы. Так, ў лірыцы на сучасным этапе існуе проста верш з любым тыпам мастацкага зместу.

 

Жанр Па М.Бахціну, жанр – катэгорыя літаратурнай памяці.

Жанр разглядаецца як “памяць мастацтва”, як “закасцянелая форма” (М. Бахцін). “Канкрэтны змест асобных твораў можа быць бясконца разнастайным, аднак у самой канструкцыі захоўваецца вопыт усёй папярэдняй творчасці. Без гэтага немагчыма было б развіццё і само існаванне мастацтва” (В.Кожынаў).

 

Жанравае абазначэнне твора звернута да памяці чытача і прадугледжвае веды пэўнай літаратурнай традыцыі: калі вядомае імя аўтара адсылае да яго біяграфіі, да папярэдняй яго творчасці, дык пазначэнне жанру звязвае дадзены твор з вядомай літаратурнай традыцыяй.

Калі чытаем назву твора і яго жанр, дык настройваемся на пэўную хвалю чакання – у свядомасці нараджаецца мадэль літаратурнага твора.

Жанр ажыццяўляе пачатак пераемнасці ў літаратурнай эвалюцыі.

Жанр як катэгорыя літаратурнай памяці.

Жанр (франц.род, від) – адносна ўстойлівая кампазіцыйна-стылёвая структура тэкста.

Жанраўтваральныя адзнакі:

– змест твора (тэматыка, праблематыка)

– спосаб апавядання, апісання, аднаўлення падзей, з’яў, сістэмы вобразаў, герояў;

– адносіны аўтара да адлюстраванага;



– спосабы і прыёмы адлюстравання, выяўленча-выразныя сродкі;

– стылёвая манера;

– пафас твора;

– характар канфліктаў і іх развіццё ў сюжэце.

 

Практычная гісторыя жанра ажыццяўляецца ў жанравай сістэме як узаемазвязанага набору пэўных жанраў.

Жанравая сістэма (сістэма жанраў) – адносна ўстойлівая сістэма жанравых форм.

Таму кожная жанравая сістэма характарызуецца гістарычнай звязнасцю (жанры сярэднявечечнай літаратуры, класіцыстычныя жанры) і нацыянальнай ці рэгіянальнай звязнасцю (жанры японскай л-ры, жанры персідскай л-ры) .

Асноўнымі тэматычнымі пачаткамі (прынцыпамі) заходнееўрапейскіх жанраў з’яўляецца родавая змястоўанцсь л-ры (лірычныя, ліра-эпічныя, эпічныя, драматычныя жанры).

Акрамя гэтага выкарыстоўваюцца іншыя прынцыпы, якія дазваляюць праводзіць інвентарызацыю жанраў.

Так, адрозніваюць жанры

· у адпаведнасці з пафасам, які пераваждае ў іх (гераічны, элегічны, трагічны і інш.),

· спосабам існавання (вусныя – анекдот, і пісьмовыя – апавяданне),

· па прыналежнасці да пэўнага віду л-ры (жанры дзіцячай, бульварнай, прыгодніцкай л-ры),

· тыпам маўлення (верш. ці проза) і інш.,

· адрозніваюць фальклорныя і літаратурныя жанры.

 

Кожны з жанраў захоўвае, нягледзячы на эвалюцыйныя змены, свае канструктыўныя асаблівасці (грэчаскі, рыцарскі, міфалагічны, натуралістычны... раман).

Жанр характарызуецца нацыянальнай (рэгіянальнай) своеасаблівасцю (украінская каламыйка, польская фрашка, лацінаамерыканскі раман), што не выключае тыпалагічнага падабенств паміж імі (еўрапейская ода і арабская касыда), з’яўляецца прадметам супастаўляльнай жанралогіі,

А па-другое, жанры могуць засвойвацца іншанацыянальнымі літаратурамі (украінская народная дума і дума ў русскай паэзіі – К.Рылееў, М.Лермантаў, Э.Багрыцкі).

Жанры, якія характарызуюцца гнуткай структурай і тэматычнай свабодай, утвараюць свае разнавіднасці: адрозінваюць раман выхавання, біяграфічны раман, побытавую драму і інш.



Узнікненне жанравых разнавіднасцей можа быць звязана як з літаратурным напрамкам (рамант.паэма, класіцысц.ода, сімвал.драма), так і з імёнамі аўтараў, што ўвялі ў лытаратурны ўжытак жанрава-стылёвыя формы мастацкага цэлага (піндарычная ода, байранаўская паэма, бальзакаўскі раман), якія ўтвараюць традыцыі, а гэта значыць і магчымасць розных відаў іх засваення (наследванні, стылізацыя).

Жанравыя структуры і каноны

 

Канон(грэч.правіла)

1) у пераносным шырокім разуменні – цвёрда ўстаноўелныя правілы і непахісна здзяйсняемыя правілы і палажэнні спеўнага вучэння,

2) у мастацтве: мастацкія правілы ці прыёмы, што з’яўляюцца абавязковымі для таго ці іншага перыяду, напрамку.

Какон (кананізацыя) складваецца шляхам перастварэння мастацкай сімволікі ці семантыкі ў нарматыўную.

Найстаражытныя кананічныя рысы ўласцівы героям, якія сімвалізуюць у фалькльклорна-міфалагічным кантэксце перамогу над жахлівымі прывідамі і вызваляюць сонца, або героям, якія гінуць і ўваскрасаюць (Асірыс, Геракл, Рама, Георгій Пабеданосец).

Ад фалкьклорна-міфалагічных традыцый сістэма выразных мастацкіх спосабаў перайшла да кананічнага жыція святых. Гэта матыў нечаканага перараджэння герояў, іх палярная процілегласць і матыў выпрабавання, які выразны ў казках.

Асаблівае значэнне кананізацыя мела ў Старажытнасці і Сярэднявеччы.

 

Канонамі называюць і фармальныя літаратурныя асаблівасці – колькасць радкоў, характар рыфмоўкі (актава, санет, анегінская страфа) або ў жанрах (дума).

 


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!