Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Сімвал–адзін з відаў паэтычнага іншасказання, умоўнае абазначэнне сутнасці якой-небудзь з’явы, паняцця пэўным знакам



 

Сімволіка ўзнікла ў глыбокай старажытнасці. У якасці сімвала выступалі пэўныя прадметы, расліны, жывёлы, з’явы прыроды, колеры і г.д.

Так здаўна ва ўсходніх славян

хлеб-соль з’яўляецца сімвалам гасціннасці і дружбы,

сокал і арол – бясстрашша,

дуб – моцы,

чорны колер – жалобы.

 

Народная сімволіка значна ўзбагацілася за кошт міфаў, казак, легендаў. Сусветнавядомы вобраз Ікара, які сімвалізуе сабой вечнае імкненне чалавека пераадолець сілу зямнога прыцягнення,

вобраз Праметэя– гэтага гістарычнага сімвала цывілізацыі і інш.

Беларуская вусна-паэтычная творчасць выпрацавала цэлую кагорту птушак-сімвалаў:

сокал – сімвал мужчыны,

шарая зязюлька – самотнай жанчыны,

голуб і галубка – сімвал закаханай пары.

 

Пісьменнікі стварылі свае сімвалы: Званар, Сам, Жыццё, Мужык (Я.Купала), бура (Цётка).

Уладзімір Дубоўка:

 

О, Беларусь, мая шыпшына,

Зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

чарнобылем не зарасцеш.

 

Максім Багдановіч:

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага узора

Цвяток радзімы васілька.

У Максіма Танка сімвалічны вобраз мае сасна: сімвал вечна-зялёнай прыгажосці зямлі.

У Аркадзя Куляшова – сасна і бяроза.

 

Да вобраза сімвала блізкі архетып.

 

 

Гэта паняцце з’явілася ў ХХ ст. Архетып (ад грэч. – першавобраз, мадэль).

“Коллективное бессознательное”, – па словах швейцарскага вучонага К.Юнга.

Архетыпы – найстаражытнейшыя агульначалавечыя сімвалы, якія ляжаць у аснове міфаў, фальклору і самой культуры ў цэлым.

 

“Арыентацыя на пошукі архетыповых пачаткаў звязана з расчараваннем у гістрызме, у ідэі прагрэсу і ў жаданні выйсці за межы канкрэтнага гістарычнага часу, даказаць існаванне вечных, нязменных пачаткаў ў неўсвядомленых (бессознательных) сферах чалавечай псіхікі, якія зараджаюцца ў прагісторыі і паўтараюцца ў яе ходзе ў выглядзе архетыповых сітуацый, станаў, вобразаў, матываў” (А.Эсальнек. Введение в литературоведение. М., 2000).

 

“Архетып заўсёды захоўвае сваё значэнне і функцыі. Ён не разбураецца, а толькі змяняецца, выяўляючы сябе ў новых формах на новых гістарычных этапах. Архетып агульначалавечы” (А.Казлоў).

 

К.Юнг вылучаў архетыпы аніма (жаночы пачатак у жыцці), анімус(мужчынскі пачатак) і інш.

Юнг выдзяляў важнейшыя сярод міфалагічных А. – архетыпы Маці, Дзіця, Анімы (Анімуса – душы), Мудрага старога. У паняцце А. Юнг уключаў і агульначалавечыя сімвалы – агонь, сад, шлях.



Прадукт архетыпа – міфалогія.

Архетып можа мець разнавіднасці. Д.Меражкоўскі ў вобразе Анны Карэнінай убачыў трагічнае спалучэнне двух тыпаў аніма: жанчына-“мадонна” і жанчына-“вакханка”. Паняцце архетып дазваляе зразумець глыбінны змест твора, адчуць сувязь часоў, а часта і аднавіць яе.

Мікравобраз. Гэта, як правіла, тропы. Найперш метафара.

 

Пытанне № 7. Вобразны свет твора мастацкай літаратуры.

Сістэма вобразаў у творы:

 

Важнейшы від мастацкага вобраза– вобраз літаратурнага героя.

Літаратурны геройдзейная асоба ў літаратурным творы, праз якую пісьменнік выяўляе сваё разуменне чалавека, суадносячы яго асобу з гісторыяй і сацыяльнай практыкай грамадства; сродак пазнання жыцця жыцця, яго абагульнення ў мастацкім вобразе.

У ім адлюстроўваюцца ўяўленні аб чалавечай асобе, вядучых грамадскіх тэндэнцыях і імкненнях, характэрных для той эпохі, да якой адносіцца твор.

 

Мастацкі твор звычайна разгаліваная сістэма літаратурных герояў(персанажаў), што знаходзяцца паміж сабою ў пэўным адзінстве, выконваюць важную ідэйную функцыю.

 

1) На аснове адбору і групоўкі жыццёвых фактаў мастак стварае гісторыі жыцця людзей, якія маглі быць: Дабрыян, Паўлінка, Крыніцкі, Гарлахвацкі. У гэтых людзях, у гэтых вобразах адбіліся пэўныя рысы рэальных характараў, асаблівасці псіхалогіі рэальных людзей, якіх мастакі сустракалі ў жыцці, хаця самі яны вынік фантазіі пісьменнікаў.

2) Мастацкі твор можа асноўвацца на дакументальным матэрыяле, на рэальных гістарычных фактах, а героямі могуць быць рэальныя гістарычныя асобы (Каліноўскі, Д-М у “Каласах…”,генерал Чарняхоўскі, старшыня СНК Чарвякоў). Але і тут не абыходзіцца без вымыслу.

3) Многія творы маюць прататыпаў.



Прататыпам можа быць рэальная асоба, рысы характару, жыццё або асобныя ўчынкі якой паслужылі асновай для створанага ім літаратурнага твора. Ніколі вобраз і прататып не супадаюць цалкам, нават калі прататыпам нейкага вобраза-персанажа з’яўляецца сам аўтар (Лабановіч, Руневіч).

Заўважым, прататыпам можа быць не толькі рэальны чалавек, але абагульнены, з вопыту жыцця, на падставе якога ўзнікае твор і вызначаецца аўтарская пазіцыя. Іншымі словамі: кожны літаратурны герой мае свайго (сваіх) прататыпаў.

Іван Мележ пра прататыпаў у “Палескай хроніцы”.

 


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!