Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Матэрыяльны носьбіт вобразнасці ў літаратуры – слова, якое атрымала вуснае і пісьмовае ўвасабленне. У сувязі з гэтым літаратуру называюць мастацтвам слова



Паспрабуем даказаць гэта.

Мастацкая славеснасць шматпланавая. У яе складзе вылучаюць два бакі:

1) вымышленная (прыдуманая) прадметнасць, вобразы “неславеснай” рэальнасці;

2) уласна маўленчыя канструкцыі. Гэты аспект літаратуры прадстаўлены праз:

а) слова як сродак мадэлявання рэчаіснасці (= матэрыяльны носьбіт вобразнасці), як спосаб адлюстравання неславеснай рэальнасці;

б) слова як прадмет мадэлявання (некаму належаць выказванні і некага характарызуюць);

в) слова як аб’ект мадэлявання (уласна лексічныя сродкі мовы);

г) у адрозненне ад іншых выяўленчых (прадметных) і экспрэсіўных відаў мастацтваў, у літаратуры чалавек – істота, якая гаворыць (канкурэнцыю тут складаюць сінтэтычныя віды мастацтваў, якія заключаюць у сабе літаратурную аснову). У творах сустракаюцца выказванні персанажаў на філасофскія, рэлігійныя, палітычныя, гістарычныя тэмы. Дзякуючы такім выказванням, літаратура прама засвойвае працэсы мыслення людзей і іх эмоцыі, захоўвае іх духоўныя і інтэлектуальныя адносіны, што не дадзена “неславесным” мастацтвам.

 

Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка

Спецыфіка выяўленчага (прадметнага) пачатку ў літаратуры прадвызначана тым, што слова з’яўляецца ўмоўным знакам, яно не падобнае на прадмет, які абазначае.

Славесныя карціны, у адрозненне ад жывапісных, скульптурных, тэатральных, з’яўляюцца нярэчыўнымі. Іншымі словамі, у літаратуры прысутнічае выяўленчасць (прадметнасць), але няма прамой нагляднасці адлюстраванняў. Звяртаючыся да бачнай рэальнасці, пісьменнік можа даць толькі яе ўскоснае, апасродкаванае ўзнаўленне. Пісьменнікі звяртаюцца да нашага ўяўлення, а не да прамога ўспрыняцця.

 

Нярэчыўнасць слоўнай тканкі вызначае выяўленчае багацце літаратурных твораў. Тут, па словах Лесінга, вобразы “могуць знаходзіцца адзін каля аднаго ў велізарнай колькасці і разнастайнасці, не перашкаджаючы адзін аднаму, што не можа быць з рэальнымі рэчамі ці нават з із матэрыяльнымі ўзнаўленнямі”.

Літаратура валодае бязмежна шырокімі выяўленчымі (інфарматыўнымі, пазнаваўчымі) магчымасцямі, таму што словам можна абазначыць усё, што знаходзіцца вакол чалавека.

Так, Г. Гегель называў славеснасць “усеагульным мастацтвам, здольным у любой форме распрацоўваць і выказваць любы змест”.

З’яўляючыся нярэчыўнымі і пазбаўленымі нагляднасці, славесна-мастацкія вобразы разам з тым апелююць да зроку ўспрымальніка.

Дадзены бок літаратураных твораў называецца славеснай пластыкай. Жывапісанне слова арганізуецца найбольш па законах успамінаў пра бачанае, чутае, асязальнае, абаняльнае. Адпаведна, у кожнага чытача ў свядомасці будуць намаляваны розныя інтэр’еры, партрэты персанажаў, пахі страў і інш., хаця апісаны яны будуць для ўсіх аднолькава, у залежнасці ад таго, які ўласны жыццёвы вопыт мае чытач.



У гэтым сэнсе літаратура – “люстэрка другога жыцця” відочнай рэальнасці, а менавіта – знаходжання яе ў чалавечай свядомасці. Славеснымі творамі замацоўваюцца ў большай ступені суб’ектыўныя рэакцыі на прадметны свет, чым самі прадметы як непасрэдна бачныя.

 

Пластычнаму пачатку на працягу стагоддзяў надавалася ледзьве не вырашальнае значэнне. З часоў антычнасці паэзію нярэдка называлі “жывапісам, які гучыць” (а жывапіс – “нямой паэзіяй”). Як свайго родау “пераджывапіс”, у якасці сферы апісанняў бачнага свету, разумелася паэзія класіцыстамі ХVII–ХVIII стст.

Тым не менш у літаратурных творах не менш значныя і непластычныя пачаткі вобразнасці: сфера псіхалогіі, думкі персанажаў, лірычных герояў, апаведачоў, якія ўвасабляюцца ў дыялогах і маналогах.

З цягам часу менавіта гэты бок “прадметнасці” славеснага мастацтва ўсё больш высоўваўся на першы план. На памежжы ХІХ–ХХ стст. вучоныя прытрымліваліся меркавання Лесінга, які выступаў супраць эстэтыкі класіцызму: “Паэтычная карціна зусім не павінна абавязкова служыць матэрыялам для карціны мастака”.

Аднак жывапісанне словам сябе далёка не вычарпала. Аб гэтым сведчаць творы І.Буніна, У.Набокава, М.Прышвіна, Я.Брыля, І.Пташніква, Н.Муракамі і інш.

 

Слова і вобраз

Зразумець дзеянне слова і, у прыватнасці, паэзіі можна толькі ў тым выпадку, калі мы зможам зразумець ўласцівасці самога слова.

Адносіны гаворачага да выкарыстоўваемых слоў двухбаковае.



Па-першае, да значнай часткі гэтых слоў ён адносіцца амаль такім чынам, як дзіця, якое ўпершыню знаёміцца з іх гукамі і значэннем. Мы гаворым дзіцяці, указваючы на рэчы ці іх адлюстраванні: гэта хата, лес, соль, сыр. Дзіця па нашых указаннях, але самастойна складае сабе адпаведныя вобразы і паняцці. Мы спецыяльна ці неспецыяльна не дазваляем яму лічыць па-іншаму, ці назваць, напрыклад, хату лесам, соль сырам; але звычайна, нават пры жаданні, не можам растлумачыць, чаму соль не называецца сырам, і наадварот. Адзінае тлумачэнне: так кажуць, так гаворыцца здавён. Такім чынам, у гэтых выпадках пад уплывам падання (традыцыі) значэнне непасрэдна і неўсвядомлена прымыкае да гуку.

Па-другоае, да другой часткі слоў мы адносімся больш актыўна: выкарыстоўваем такія словы ў пераносным, вытворным сэнсе ці ўтвараем ад іх новыя, і аснова такога дзеяння будуць мець вынік. І тым больш яскравы, хаця б мы і не былі ў стане даць ім тлумачэнне. Напрыклад, калі мы кажам: я тут (ці ў гэтай справе, у гэтым коле думак) “дома”, ці “я тут (як) у лесе”, “чым далей у лес, тым больш дроў”, “колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць”. У апошнім прыкладзе “у лес” значыць прыблізна тое ж, што “выгнаць”, ці у бок, супрацьлеглы хатняму, сяброўскаму, сімпатычнаму, і гэта значэнне адлюстравана, ці, кажучы псіхалагічным тэрмінам, прадстаўлена прыкметай, узятай са значэння “у лес”. Усялякае ўдачнае даследаванне этымалогіі неяскравага слова прыводзіць да адкрыцця ў ім такога ўяўлення, якое звязвае гэта слова са значэннем папярэдняга слова і гэтак далей у недасягальную глыбіню стагоддзяў.

Такое меркаванне прапанаваў знакаміты рускі славіст А. Патабня, які ў сваіх “Нататках па тэорыі славеснаснасці” сфармуляваў разуменне прыроды слова-вобраза.

“Усялякае стварэнне новага слова ўтварае разам з новым значэннем і новае ўяўленне. Таму можна сказаць, што першапачаткова ўсялякае слова складаецца з трох элементаў: адзінства членападзельных гукаў, ці знешняга знака значэння; уяўлення, ці ўнутрага знака значэння, і самога значэння. Іншымі словамі, у наяўнасці знак значэння: як гук і як ўяўленне”.

Вобраз замяняе множнае, складанае, цяжкаўлоўнае па аддаленасці, неяскравасці нечым адносна адзінкавым ці простым, блізкім, пэўным, наглядным.

Такім чынам, свет мастацтва складаецца з адносна малых і простых знакаў вялікага свету прыроды і чалавечага жыцця. У галіне паэзіі гэта мэта дасягаецца складанымі творамі ў сілу таго, што яна дасягаецца і асобным словам. З названых асаблівасцей слова вынікаюць такія яго рысы, як рытмічнасць, музычнасць, эўфанічная выразнасць, экспрэсіўнасць.

 

Пытанне № 6. Мастацкі вобраз: шырокае і вузкае разуменне тэрміна. Характар. Тып. Архетып.

Мастацтву ўласцівы свой, адметны спосаб ўзнаўлення рэчаіснасці – мастацкі вобраз.

 

Леанід Іванавіч Цімафееў: “Мастацкі вобраз – канкрэтная і ў той жа час абагульненая карціна чалавечага жыцця, якая створана пры дапамозе фантазіі і якая мае эстэтычнае значэнне”.

 

1. У мастацкім вобразе спалучаюцца аб’ектыўнае, што існуе незалежна ад волі аўтара, і суб’ектыўнае, аўтарскае.

 

2. Умастацкім вобразе выяўляюцца ўзаемаадносіны індывідуальна-канкрэтнага (непаўторнасць кожнага чалавека) і тыповага (прыналежнасць чалавека да пэўнага саслоўя, пэўнай прафесіі і інш., тое, чым літ. персанаж падобны да сваіх суайчыннікаў і сучаснікаў).

 

На розных стадыях развіцця літаратуры, у творах розных мастацкіх напрамкаў гэтыя ўзаеіаадносіны не аднолькавыя.

 

Напрыклад, у класіцыстаў у паказе чалавечых характараў пераважала тыпое.

Многія прадстаўнікі мадэрнізму, наадварот, адмаўляюцца ад тыпізацыі. Неабходна памятаць, што тыповае не заўсёды масавае.

 

Пісьменнік тыпізуе не толькі характары людзей, але і абставіны, працэсы, што адбываюцца ў жыцці.

Тыпізацыя можа выяўляцца праз дэфармацыю жыццёвых форм, пры гэтым гавораць пра гіпербалу, гратэск, фантастыку.

 

Паняцці вобраз мастацкі і характар мастацкі ўжываюцца як сінанімічныя.

Разам з тым яны маюць адрознае напаўненне.

Паняцце мастацкі вобраз больш універсальнае, бо мастацкім вобразам можа быць не толькі чалавек.

Пэўныя адрозненні маюць і паняцці характар, герой, персанаж.

Мастацкі характар нясе ў сабе найперш эстэтычную ацэнку, гэта вобраз чалавека, раскрыты шматбакова і глыбока, “у адзінстве агульнага і індывідуальнага, аб’ектыўнага і суб’ектыўнага.

Мастацкі характар адначасова і вобраз чалавека, і аўтарская думка, уяўленне пра яго” (М.Мешчаракова).

 

Напрыклад, Апейка. Гэта – адметны чалавечы характар і, адначасова, выяўленая мастацкімі сродкамі думка І.Мележа пра гуманнага, разважлівага кіраўніка.

Героямі (ці персанажамі) называюць усіх дзеючых асоб твораў, незалежна ад таго, якое іх месца ў раскрыцці задумы аўтара і як яны паказаны.

Героямі могуць быць не толькі людзі, але і прадстаўнікі жывёльнага, расліннага свету, прадметы рэчаіснасці (“Буланы” К.Чорнага, “Арчыбал”, “Львы”, “Пагоня” І.Пташнікава, “Маналог святога Пётры” У.Арлова і інш.).

 

Вобраз у рэалістычнай літаратуры тыповы вобраз.

Тып (ад грэч. typos – адбітак, форма, узор), вобраз чалавека, створаны па законах тыпізацыі.

 

Тып – гэта канкрэтная чалавечая індывідуальнасць, у якой адлюстроўваюцца характэрныя рысы людзей пэўнага сацыяльнага асяроддзя, пэўнай эпохі. (М.Лазарук)

 


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!