Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Трансфармацыя ідэнтычнасці і саманазвы беларускага этнасу



 

Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з’яўляецца назва народа - этнонім. У XIII - XVI стст. у дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны, Масковіі і часткова Літвы, Полыпчы, Латгаліі з’яўлялася назва «Русь», «рускія», «русіны». Хаця ў іх грамадскай свядомасці захоўвалася ўяўленне аб асаблівай блізкасці ўсходнеславянскіх народаў, якое замацоўвала праваслаўная царква, насельніцтва Русі Літоўскай і Русі Маскоўскай лічыла менавіта сябе «сапраўднай» Русею, а сваіх суседзяў называла «маскавітамі», «маскалямі» ці, адпаведна, «літвой». Беларускія «русіны» ужо у XV - XVI стст. адрознівалі сябе ад «маскавітаў» суседняй дзяржавы, называючы іх мову «маскоўскай», а сваю – «рускай». Этнонім «рускія людзі» меў больш стабільную распаўсюджанасць сярод жыхароў усходняй Беларусі і Смаленшчыны. У канцы XVI - XVII ст. ён трансфармаваўся ў назву «беларусцы».

Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў “ліцвінамі”. У XIV - XV стст. “ліцвінамі” называлі сябе пераважна жыхары заходніх зямель Беларусі і ўсходу Літвы. У XVI і асабліва ў XVII -XVIII стст. гэга назва распаўсюджваецца амаль на ўвесь беларускі этнас. Такая форма нацыяльнага самавызначэння насельніцтва Беларусі (асабліва шляхты) умацоўваецца пасля аб’яднання Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую, якое разглядалася палякамі як “аб’яднанне дзвюх нацый у адзіную нацыю”. Мясцовыя магнаты і шляхта доўгі час падкрэслівалі, што яны менавіта “ліцвіны”, чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўна-нацыянальнай самасвядомасці. "Мы і палякі, хоць і брацця, але зусім адменных звычаяў", - пісаў у канцы XVI ст. канцлер Л.Сапега. Назвы “ліцвіны”, “літва”, на думку даследчыкаў, былі найбольш абагульняючай формай этнічнай самасвядомасці і самавызначэння беларускага насельніцтва. Яны ўжываліся на нашых тэрыторыях больш пяцісот гадоў, а ў другой палове XIX ст. перамясціліся на паўночны захад і сталі найменнем суседняга балцкага народа і яго зямлі. Згаданыя этнонімы у залежнасці ад абставін маглі ўжывацца паасобку ці сумесна (“ліцвін рускага роду”, “ліцвін беларусец”), але ўсе яны з’яўляліся элементамі этнічнай самасвядомасці беларускага народа.

Аснову беларускай этнічнай супольнасці склала ўсходнеславянскае насельніцтва. Але ў яе фарміраванні прымалі ўдзел іншыя этнічныя трупы: заходнеславянскія (палякі), балцкія (прусы, борці, яцвягі, літоўцы, жамойцы, латгалы), цюркскія (татары). Яны аказалі ўплыў на мову, культуру, рэлігію беларускага этнасу. Акрамя таго, на землях Беларусі пражывалі таксама невялікія трупы яўрэяў, цыган, караімаў, шатландцаў, французаў, немцаў, рускіх, украінцаў і інш.



Групы палякаў на этнічных беларускіх землях існавалі ужо у XII ст. У другой палове XIV ст. яны з’яўляюцца тут у якасці палонных пасля паходаў вялікіх літоўскіх князёў у Польшчу. Прыкметнай міграцыі палякаў на Беларусь у наступныя стагоддзі не было, бо законы Княства забаранялі ім займаць тут пасады і набываць зямлю.

Але на беларускіх землях пад уздзеяннем польскага этна-культурнага уплыву, які ўзмацніўся пасля Люблінскай уніі, прадстаўнікі вышэйшага саслоўя падвяргаліся паланізацыі. Ад палякаў Княства запазычыла адміністрацыйны падзел на ваяводствы, магдэбургскае права, новы каляндар, у асноўным з Польшчы пранікаў каталіцызм. Польская мова ўзбагаціла беларускую тапанімію і антрапанімію, аказала ўздзеянне на фарміраванне шэрага характэрных асаблівасцяў беларускай мовы.

Даволі хуткі працэс засваення польскай мовы і культуры, які пачынаецца ў 70-я гг. XVI ст., меў спачатку пазітыўны характар, бо дапамагаў знаёмству нашых продкаў з культурнымі і навуковымі дасягненнямі Заходняй Еўропы. Але менавіта адсюль бярэ вытокі той заняпад беларускай мовы і культуры, што адбыўся у канцы XVII ст. Тады, у XVI ст., не бачылася ніякай небяспекі ад знаёмства перадавых, па-еўрапейску адукаваных беларусаў з лацінскай і польскай мовамі, на якіх яны пісалі свае творы. У гэты пачатковы перыяд паланізацыі польская мова пранікала на беларускія землі нібы сама па сабе, без дапамогі з боку палякаў. Яна ўвозілася у Княства яго ўраджэнцамі. У гэтым галоўная асаблівасць і карэннае адрозненне паланізацыі пачатковага перыяду, які працягваўся да пачатку XVII ст., ад навязваемай каралеўствам паланізацыі XVII - XVIII стст.



Найбольшыя “поспехі” у такім самастойным спалячванні зрабілі шляхта і магнаты. Штучная ліквідацыя з ужытку імі беларускай мовы вельмі адмоўна адбілася на далейшым жыцці беларусаў і істотна замарудзіла развіццё нацыянальнай самасвядомасці. Захавальнікам беларускай мовы і культуры стаў просты народ. Акаталічаны і апаля-аны пануючы клас супрацьпаставіў сябе асноўнай масе насельніцтва не толькі у сацыяльных, але і у рэлігійных і культурна-этнічных адносінах.

У XIII - XIV стст. на Беларусь перамясцілася частка балтаў (прусаў, борцяў, жамойтаў), цяснімых крыжакамі. У заходніх раёнах беларускай этнічнай тэрыторыі пражывалі яцвягі (да канца XIII ст.) і літоўцы. Іх мова і культура цесна ўзаемадзейнічалі з беларускай. У пачатковы перыяд гісторыі Вялікага княства Літоўскага назіраецца тэндэнцыя да славянізацыі літоўскіх феадалаў, што аселі на беларускіх зем­лях, і правячай балцкай дынастыі.

3 канца XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары. Спачатку гэта былі палонныя, захопленыя Гедымінам і Альгердам. Пазней тут знаходзілі прытулак эмігранты з Залатой Арды, пацярпеўшыя там паражэнне ў міжусобнай барацьбе. Першым быў хан Тахтамыш са сваімі прыхільнікамі. Іх надзялялі зямлёй і сялілі на Віленшчыне, Гарадзеншчыне і Меншчыне. Агульная колькасць татарскага насельніцтва у Княстве у XVI ст. складала каля 40 тыс. чалавек. Татары неслі вайсковую службу, займаліся рамёствамі і перадавалі беларусам навыкі у конегадоўлі, агародніцтве, гарбарстве, узбагацілі беларускую лексіку. Самі яны ужо у пачатку XVI ст. асіміляваліся, перанялі беларускую мову, забыўшы ўласную. Татарскія рэлігійныя кнігі Аль-Кітабы, пісаныя арабскімі літарамі на беларус­кай мове, з’яўляюцца ўнікальнымі помнікамі старадаўняй беларускай мовы.

У канцы XIV - XVI ст. ідзе масавая міграцыя на Беларусь яўрэяў з краін Заходняй Еўропы, дзе яны цярпелі цяжкі ўціск і вынішчэнне. Першыя іх суполкі ўзніклі ў канцы XIV ст. у Бярэсці і Гародні. 3 другой паловы XVI ст. яўрэі займаюць прыкметнае месца ў этнічнай структуры насельніцтва Беларусі. Большая частка іх сялілася ў гарадах і мястэчках і займалася рамёствамі, гандлем, дробным прадпрымальніцтам, ліхвярствам. Яны жылі замкнёнымі тэрытарыяльнымі абшчынамі — кагаламі і складалі у гэты час да 20 % гарадскога насельніцтва.

Першыя групы рускіх мігрантаў на Беларусі з’явіліся у XV - XVI стст. Сюды ўцякаюць ад праследаванняў апальныя князі і вальнадумцы (А. Курбскі, Ф. Касы, Арцемій і інш.), а з другой паловы XVII ст. ад здзекаў і ўціскаў — дзесяткі тысяч стараабрадцаў, сялян і гараджан. Рускія і ўкраінскія перасяленцы і ўцекачы адносна легка ўпісваліся ў роднаснае этнічнае асяроддзе i ўжо ў другім-трэцім пакаленні амаль нічым не адрозніваліся ад мясцовых жыхароў.

У сярэдзіне XV ст. на Беларусі з’явіліся цыганы. Тут яны, нягледзячы на некаторыя ганенні, атрымалі прызнанне як добрыя кавалі, ювеліры, каняводы, музыкі, спевакі, танцоры і дрэсіроўшчыкі звяроў, а жанчыны здабывалі славу варажбой і знахарствам. Болыпасць цыган вяла вандроўны спосаб жыцця. Галоўным месцам збора вандроўных труп была Зэльва. Урад Рэчы Паспалітай беспаспяхова спрабаваў прывучыць іх да аселага жыцця, прымацаваць да зямлі. Цыганы не прыжылісяў вёсцы, а ішлі у гарады і мястэчкі, дзе звычайна сяліліся на ўскраінах. Аселыя цыганы пражывалі у мястэчку Мір і займаліся рамёствамі. Цыганы жылі плямёнамі на чале з выбранымі войтамі ці ваяводамі, захоўвалі побытавую спецыфіку і выконвалі абрады як беларускага народа, сярод якога жылі, так і свае традыцыйныя.

Масавыя перасяленні у Вялікае княства Літоўскае у XIV - XVII стст. іншых этнічных груп, якія цярпелі ўціск у сваіх краінах, сведчыць пра нацыянальную і рэлігійную талерантнасць гэтай дзяржавы. Нашчадкі мігрантаў жывуць на Беларусі да нашага часу. Сёння тут налічваецца 112 тыс. яўрэяў, 12 тыс. татараў, 8 тыс. цыганоў.

Такім чынам, перыяд канца XIII - сярэдзіны XVII ст. стаў для беларускай народнасці часам станаўлення, развіцця і ўздыму. Яе паспяховае развіццё абарвала вайна 1654 - 1667 гг., якая стала першай нацыянальнай катастрофай. У наступныя часы ідзе працэс размывания і заняпаду беларускага этнасу, які выразіўся спачатку ў яго масавай паланізацыі, а потым у русіфікацыі.

 

Спіс крынiц

 

1. Постановление Люблинского сейма об унии Великого княжества Литовского с Короной Польской – о государственном устройстве Речи Посполитой 1569 г. / / История Беларуси в документах и материалах. - Мн., 2000.

2. Статут Великого княжества Литовского 1588 г. - Мн., 1989.

3. Брестская церковная уния 1596 г. / / Уния в документах. – Мн., 1997 г.

4. Акинчиц С. Золотой век Беларуси. - Хабаровск, 2001.

5. Алексютович М.А. Скарына, яго дзейнасць i светапогляд. - Мн., 1958.

6. Асветнікі зямлі беларускай. - Мн., 2001.

7. Гiсторыя Беларусi / Пад. рэд. В.I. Галубовiча, Ю. М. Бохана. – Мн., 2005.

8. Гусоўскi М. Песня пра зубра. - Мн., 1980.

9. Короткий В.Г. Творческий путь Мелетия Смотрицкого. - Мн., 1987.

10. Коршунов А. Афанасий Филиппович (жизнь и творчество). - Мн., 1965.

11. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2-х ч. Ч. 1 / Пад рэд. М.Касцюка. – Мн., 1994, 1995.

12. Падокшын С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. – Мн., 2003.

13. Падокшын С.А. Унiя. Дзяржаўнасць. Культура. Фiласофска-гiстарычны аналiз. - Мн., 1998.

14. Саверчанка І.В. Канцлер вялікага княства Леў Сапега. - Мн., 1992.

15. Сагановiч Г. Нарыс гiсторыi Беларусi. Ад старажытнасцi да канца ХVIII ст. – Мн., 2001.

16. Францыск Скарына. Творы. - Мн., 1990 (или: Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі. - Мн., 1969).

17. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi у 6 т. Т. 1. – Мн., 1993-2001.

Гласарый

 

№ п/п Термiн (паняцце) Азначэнне
Каталiцызм Адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве. Аформіўся ў 1054 г. пасля падзелу хрысціянскай царквы. Каталіцкая царква мае адзіны сусветны цэнтр - Ватыкан, адзінага главу - папу рымскага. Распаўсюджванне каталіцтва на тэрыторыі Беларусі адбываецца па ўмовах Крэўскай уніі (пагаднення) 1385 г. На беларускіх землях пачалі ўзводзіцца касцёлы і каталіцкія манастыры. Каталіцызм стаў сродкам паланізацыі беларускай шляхты пасля Люблінскай уніі 1569 г. (стварэння Рэчы Паспалітай). У XVI ст. пышныя каталіцкія набажэнствы і царкоўныя традыцыі сталі аб'ектам крытыкі з боку рэфарматараў
Люблінская ўнія 1569г. Пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава - Рэч Паспалітая
Магдэбургскае права Права горада на самакіраванне, якое склалася ўпершыню ў XIII ст. у нямецкім горадзе Магдэбург. Першым у ВКЛ магдэбургскае права атрымала Вільня ў 1387 г., а на тэрыторыі Беларусі - Брэст у 1390 г.
Нацыя Сацыяльна-эканамічная і духоўная супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і самасвядомасцю, якая мае агульную мову, адметную культуру, побыт і тэрыторыю сталага пражывання
Праваслаўе Адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве (разам з каталіцызмам і пратэстантызмам). Аформіўся ў 1054 г. пасля падзелу на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную) цэрквы. Свяшчэннае пісанне (Біблія) зыходзіць з прызнання трыадзінага Бога- Бога-Бацькі, Бога-Сына, Бога-Святога Духа. Праваслаўе як дзяржаўная рэлігія ўводзілася на беларускіх землях з канца X ст. Пачаткам гісторыі праваслаўнай царквы на тэрыторыі Беларусі лічыцца заснаванне Полацкай епархіі (царкоўнай акругі) у 992 г.
Рэч Паспалітая (З лац. - рэспубліка). Пасля Люблінская уніі 1569 г. афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб'ядналіся Польшча (“Карона”) і Вялікае княства Літоўскае (“Княства” або “Літва”)
Статут Вялікага княства Літоўскага Дзяржаўны акт, пачаткова выдадзены Казімірам Ягайлавічам у 1468 г. У другой палове XV - першай чвэрці XVI ст. Статут Казіміра, перароблены і дапоўнены ў 1529 г., вырастав ў вялікі поўны кодэкс законаў Вялікага княства Літоўскага. Было тры рэдакцыі Статута (1529, 1566, 1588 гг.).
Этнас Гістарычна сфарміраваная супольнасць людзей з агульнай культурам, мовай і самасвядомасцю. Тэрмін блізкі да паняцця «народ» у этнаграфічным сэнсе. Фарміраванне этнасу адбываецца ў накірунку паслядоўнага складвання такіх форм супольнасцей людзей, як племя, народнасць, нацыя. У V-VIII стст. адбываецца засяленне тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі з поўдня. У VIII-IX стст. у выніку славянізацыі балцкага насельніцтва склаліся некалькі аб'яднанняў усходніх славян: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. На працягу VII-VIII-XIII стст. адбывалася складванне перадумоў станаўлення беларускай народнасці, якая існавала прыкладна да рубяжа XVIII-XIX стст. У XIX-XX стст. адбываецца працэс афармлення беларускай нацыі

 

 

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННI

 

1. Што такое “этнас”?

2. Што такое “народнасць”?

3. Што такое “нацыя”?

4. Вылучыце асноўныя фактары, якiя ўздзейнiчалi на фармiраваяне беларускай народнасцi.

5. Калi адбываецца фармiраванне беларускага этнасу?

6. Якiя этнiчныя групы жылi на тэрыторыi ВКЛ?

7. Калі пачаліся масавыя перасяленні ў Вялікае княства Літоўскае у XIV - XVII стст. іншых этнічных груп, якія цярпелі ўціск у сваіх краінах?

8. Хто называў сябе “ліцвінам”?

9. Якая дзяржава ўяўляла сабой з пункту гледжання палякаў “аб’яднанне дзвюх нацый у адзіную нацыю”?

10. Што спрыяла развіццю беларускай мовы ў ВКЛ?

 

 


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2018 год. Все права принадлежат их авторам!