Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






У літ. вылучыліся дзве ідэйна-творчыя плыні: царкоўная і свецкая. Кожная плынь мела сваю жанравую сістэму і сваю мову



3. У творах царкоўнай л-ры характары людзей паказваліся ў рэлігійна-маралізатарскім плане. Вобразы былі ідэалізаванымі, схематычнымі, далёкімі ад рэальнага жыцця. Пры іх абмалёўцы звярталася ўвага на цярпімасць і цярплівасць чалавека, яго пакорлівасць, стойкасць ў барацьбе з мірскімі спакусамі (“Жыціе Барыса і Глеба”, “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, “Жыціе Сергія Раданежскага”).

4. У супрацьлегласць антычнасці з яе радасным успрыманнем свету хрысціянскае сярэднявечча разумела свет як грахоўны і напоўнены злом. Чалавек вінаваты не толькі ў тым, што парушыў загад Стваральніка, ён вінаваты ў пакутах усяго жывога. На ім ляжыць адказнасць за выратаванне свету, чалавецтва, прыроды. Мастацтва сярэднявечча таксама разумелася як адзін са шляхоў выратавання чалавека.

 

5. Кантрастам творам царкоўнай, найперш жыційнай (агіяграфічнай) л-ры выступалі свецкія воінскія аповеды (“Песня пра Раланда”, ХІ ст.; “Слова пра паход Ігараў”, ХІІ ст.), рыцарскія раманы (“Аповесць праТрышчана іІзольду”, “Аповесць пра Баву-каралевіча”).

 

6. Героі свецкай л-ры таксама былі ідэалізаванымі.У эпоху ранняга Сярэднявечча ўтварылася двухсветнасць чалавечага існавання, чаго не ведала Антычнасць. Свет ідэальны, боскі – і свет жывых – матэрыальны, грэшны. Мастацтва хрысціянскае, абстрактнае, безцялеснае, з апорай на неба – і мастацтва свецкае з апорай на зямлю, на чалавечую прыроду.

 

7. Для старажытных і сярэдневяковых літ-р характэрны сінкрэтызм (спалучэнне ў творах функцый эстэтычна-мастацкіх з немастацкімі). Побач з эстэтычнымі і этычнымі элементамі л-ры ўключалі тэалагічныя і філасофскія, гістарычныя і прававыя, прыродазнаўчыя і геаграфічныя, медыцынскія, юрыдычныя і інш. звесткі).

 

8. Адметнай асаблівасцю мастацтва слова ў эпоху ранняга Сярэднявечча выступае так званая літаратурная трасплантацыя, сутнасць якой – у адносна вольным абыходжанні перакладчыка і перапісчыка з тэкстам, што прыводзіла да стварэння рэгіянальных варынтаў і рэдакцый перакладнога твора. Так, у “Жыціе Міколы Цудатворца” славянскія аўтары дадалі чатыры новыя апавяданні, пры гэтым месцам дзеяння двойчы стаў Кіеў. Літаратурнай трансплантацыі падверглася “Александрыя”.

 

9. Мастацкая думка Сярэднявечча нарадзіла свае адметныя формы гістарычнай прозы, якая адносілася да свецкай л-ры.

 

· Найперш гэта летапісы (“Аповесць мінулых гадоў”, “Кіеўскі летапіс”, “Летапіс вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г” і іншыя).



· Яна трансфармавала, надаўшы адметнасць, вядомыя хрысціянскія жанры агіяграфічнай літаратуры жыціі і хаджэнні (“Жыціе Феадосія Пячорскага”, “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, “Жыціе Аляксандра Неўскага”, “Хаджэнне ігумена Данііла ў Святую зямлю”, “Хаджэнне ў Царград і Іерусалім” Ігнація Смальняніна і інш.).

 

Пытанне № 39. Эпоха Рэнесансу: сутнасць назвы, перыядызацыя, светапоглядная сістэма, набыткі і страты

.

З другой паловы XІV ст. Еўропа ўступае ў адзін з найвыдатнейшых перыядаў сваёй гісторыі, які атрымаў назву Араджэнне.

Перыядызацыя

Эпоху Адраджэння ўмоўна падзяляюць на наступныя перыяды

· Ранняе Адраджэнне

· Высокае Адраджэнне

· Позняе Адраджэнне

Асноўныя рысы сацыяльна-палітычнага жыцця гэтага перыяду знайшлі тлумачэнне ў характарыстыцы, якую даў Ф. Энгельс:

“Это был величайший прогрессивный переворот, пережитый до того человечеством, эпоха, которая нуждалась в титанах и которая породила титанов по силе мысли, страстности и характеру, по многосторонности и учености.

Л-ра Адраджэння (Рэнесансу) таксама звязана з Сярэднявеччам (позняе Сярэднявечча) ХІV–ХVІ стст.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што тэрмін Адраджэнне недастаткова поўна адбівае змест новай стадыяльнай агульнасці.

Ад літаратуры Сярэднявечча адрозніваецца тым, што базіруецца на новых, прагрэсіўных ідэях гуманізму.

Сінонімам Адраджэння з’яўляецца тэрмін “Рэнесанс”, французскага паходжання.

Ідэі гуманізму зараджаюцца ўпершыню ў Італіі, а потым распаўсюджваюцца па ўсёй Еўропе. Таксама і літаратура Адраджэння распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе, але набыла ў кожнай асобнай краіне свой нацыянальны характар.

Тэрмін Адраджэнне азначае абнаўленне, зварот мастакоў, пісьменнікаў, філосафаў да культуры і мастацтва Антычнасці, перайманне яе высокіх ідэалаў.



Паняцце гуманізму

Паняцце “гуманізм” было ўведзена ва ўжытак вучонымі ХІХ ст. Яго паходжанне ад лац. humanitas (прырода чалавека, духоўная культура) і humanus (чалавечы), і абазначае ідэалогію, накіраваную да чалавека.

У эпоху Сярэднявечча бытавала рэлігійная і феадальная ідэалогія. У філасофіі панавала схаластыка (ілжэнавука, якая адарвана ад жыцця).

Сярэдневяковы накірунак думкі прыніжала ролю чалавека ў прыродзе, у якасці найвышэйшага ідэалу прадстаўляла Бога. Царква ўкараняла страх перад Богам, заклікала да пакорнасці, пераконвала ў бездапаможнасці чалавека.

Гуманісты пачалі разглядаць чалавека інакш, прыўзнялі яго ролю і яго самога, і ролю яго розуму і творчых здольнасцей.

У эпоху Адраджэння намеціўся адыход ад феадальна-царкоўнай ідэалогіі, з’явіліся ідэі высокай годнасці чалавека, як свабоднага творцы зямнога шчасця.

Ідэі сталі вызначальнымі ў развіцці культуры ў цэлым, паўплывалі на развіццё мастацтва, літаратуры, музыкі, навукі, адбіліся ў палітыцы.

Гуманізм – гэта светапогляд свецкага характару.

Развіццё гуманізму пачынаецца ў ХІУ ст. у творчасці гуманістаў Дантэ, Бакачча, Петраркі.

У ХУІ ст. працэс развіцця новага светабачання запавольваецца ў сувязі з ўздзеяннем феадальна-каталіцкай рэакцыі. Яму на змену прыходзіць Рэфармацыя.

 

Асноўныя рысы

Для літаратуры Адраджэння характэрны ўжо названыя гуманістычныя ідэалы.

1. Глыбокая цікавасць да антычнасці і яе мастацтва, што ахапіла многія краіны Еўропы і знаменавала пераход да позняга Сярэднявечча, была абуджана новым светабачаннем. Раней за іншых гэты выявілася ў Італіі. Новы склад светабачання атрымаў назву рэнесанснага гуманізму. Ён быў падрыхтаваны

· крушэннем саслоўнай замкнутасці сяр. вякоў,

· вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі Калумба, Васка да Гама,

· пачаткам кнігадрукавання,

· адкрыццём пораху і інш.

2. Адраджэнскі гуманізм быў скіраваны супраць падпарадкавання чалавечых волі і розуму старым феадальным і царкоўным нормам жыцця. Ён нёс маральнае разняволенне асобы ад царкоўных догмаў, сцвярджаў яе права на ініцыятыву дзеянняў, на задавальненне натуральных патрэб і схільнасцей.

3. Мастацтва Адраджэння адмовілася ад боскай прадвызначанасці чалавечай сутнасці. Але не ад веры ў Бога, апошняе выяўляе пераемнасць, што існавала паміж гэтымі дзвюма стадыямі – ранняе і позняе Сярэднявечча.

4. Мастацтва сцвярджала самакаштоўнасць чалавека, выцясняючы зямным, канкрэтна-пачуццёвым, уласна чалавечым зместам абстрактны, рэлігійна-фантастычны змест хрысціянскага мастацтва (“Сіксцінская мадонна” Рафаэля).

5. Адрозненне ад Антычнасці, ідэі якой вярталіся: вызвалілі чалавека ад улады бога, далі яму неабходную свабоду дзеяння. Л-ра шукала прычыны трагічнага становішча чалавека ў жыцці, а не ў стаўленні да яго вышэйшых сіл.

6. Гэта эпоха звязана з фарміраваннем ранняга рэалізму, які так і быў названы “рэалізм Адраджэння” (або рэнесансавы), у адрозненне ад больш позніх этапаў, асветніцкага, крытычнага, сацыялістычнага.

 

7. Для рэалізму Адраджэння характэрна маштабнасць вобразаў (Гамлет, кароль Лір),

паэтызацыя вобраза, здольнасць да вялікага пачуцця і адначасова высокі напал трагічнага канфлікту (“Рамэо і Джульета”), які адлюстроўвае сутыкненне чалавека з варожымі яму сіламі.

 

8. Для літаратуры эпохі Адраджэння характэрны розныя жанры.

Але пэўныя літаратурныя формы мелі перавагу.

 

Найбольш папулярным быў жанр навелы, які так і называецца навелай Адраджэння.

У паэзіі найбольш характэрнай формай становіцца санет (Петрарка, Шэкспір).

Вялікае развіццё набывае драматургія. Найбольш выбітнымі драматургамі Адраджэння з’яўляюцца Лопэ дэ Вега ў Іспаніі і Шэкспір ў Англіі.

Шырока распаўсюджана публіцыстыка і філасофская проза. У Італіі Джардана Бруна стварае свае новыя канцэпцыі.

У Англіі Томас Ман выказвае ідэі ўтапічнага камунізму ў кнізе “Утопія”. Шырока вядомыя такія аўтары, як Мішэль дэ Мантэнь (“Доследы”) і Эразм Ратэрдамскі (“Пахвала глупству”).

У ліку пісьменнікаў таго часу былі і каранаваныя асобы. Вершы піша італьянец герцаг Ларэнца Медзічы, а Маргарыта Наварская, сястра Францыі Францыска І, вядомая як аўтар зборніка “Гептамерон”.

 

9 У новым светапоглядзе мірна ўжываліся філасофскі матэрыялізм, апалогія “здаровага сэнсу” і містыка, напрыклад, вера ў падкопы д’ябла.

· Менавіта эпоха Рэнесансу пазначана вогнішчамі інквізіцыі, на якіх гарэлі кнігі і людзі – “ведзьмы”, “чарадзеі”, “ерэтыкі”. Сярод іх – ідэолаг чэшскай рэфармацыі Ян Гус (1371–1417), народная француская гераіня Жана д’Арк (1412–1431), італьянскі філосаф і паэт Джардана Бруна (1548–1600). Перад судом інквізіцыі ў 1633 г. паўстаў Галілеа Галілей (1564–1642). Ён адрокся ад ідэі геліацэнтрычнай сістэмы Сусвету, што, пэўна, уратавала яго ад вогнішча. Аднак апошнія гады жыцця выдатны італьянскі вучоны правёў у высылцы.

· Прыгадаем яшчэ адну трагічную старонку еўрапейскай гісторыі ХVІ ст., так званую Варфаламееўскую ноч 24 жніўня 1524 года, калі ў Парыжы адбылося масавае забойства прыхільнікаў кальвінізму.

· 7. На землях ВКЛ эпоха Рэнесансу пазначана

· з’яўленнем першай друкаванай кнігі,

· з’яўленнем высокамастацкіх твораў М.Гусоўскага і Я.Вісліцкага,

· а таксама жорсткімі знішчальнымі войнамі з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам,

· частковай стратай суверэнітэту краінай пасля заключэння Люблінскай уніі.

У развіцці культуры Рэнесансу вылучаюць тры перыяды:

Ранні Рэнесанс (Петрарка, Бакачча, Альберці);

Высокі Рэнесанс (Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Франсуа Рабле);

Позні Рэнесанс (Шэкспір, Сервантэс).

· У перыяд станаўлення і росквіту мастацтва Рэнесансу ў ім дамінуе светлая, аптымістычная вера ў магчымасць поўнага і ўсебаковага самавыяўлення чалавекам яго сапраўднай чалавечай прыроды.

· У працэсе далейшага развіцця мастакі Адраджэння сутыкнуліся з варожымі чалавечай свабодзе сіламі, якія аказаліся мацнейшымі за “натуральную прароду”.

· Аптымістычны, раблезіанскі пафас змяняецца на познім этапе рэнесанснага мастацтва шэкспіраўскім пафасам трагічнага лёсу першапачаткова правільнай прыроды чалавека (трагічная гісторыя кахання Рамэо і Джульеты).

У рамане Сервантэса побач з развянчаннем сярэдневяковага рыцарства чуецца ўжо і горкая іронія ў сувязі з няспраўджанасцю рэнесансных гуманістычных ідэалаў. Рэнесанснае ўяўленне пра цэласнасць свету, вера ва ўласную мэтазгоднасць чалавечай прыроды разбураецца і знікае.

Каментарый

І.Волкаў літаратуры антычнасці, ранняга і позняга сярэднявечча называе ўніверсальнымі мастацкімі сістэмамі.

Пытанне № 40 Барока як літаратурны напрамак

Барока – літаратурны і агульнамастацкі напрамак. Яго яшчэ называюць стыль. Зарадзіўся ў Італіі і Іспаніі ў сяр. ХVІ ст.

 

У еўрапейскіх літаратурах існаваў у ХVІІ–ХVІІІ ст.

Этымалогія тэрміна да канца не вызначана.

1. Жамчужына няправільнай формы.

2.Ад лац. “baroco”– разнавіднасць сілагізма, які вызначаецца асаблівай складанасцю і мудрагелістасцю.

 

Тэрмін “барока” ўзнік у ХVІІІ ст. дзякуючы класіцыстам, якія бачылі ў ім цалкам негатыўную з’яву.


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2018 год. Все права принадлежат их авторам!