Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу



 

Пры параўнальна-гістарычным вывучэнні літаратуры выяўляюцца даволі сур’ёзнымі і цяжка вырашальнымі пытанні тэрміналогіі.

 

Традыцыйныя міжнародныя літаратурныя агульнасці – супольнасці – (барока, класіцызм, Асветніцтва і г.д.) называюць то літаратурнымі плынямі, то літаратурнымі напрамкамі, то мастацкімі сістэмамі.

Пры гэтым тэрміны “літаратурная плынь” і “літаратурны напрамакчасам напаўняюцца і больш вузкім, канкрэтным сэнсам.

Так, у працах Г.М. Паспелава літаратурныя плыні – гэта праламленне ў творчасці пісьменнікаў і паэтаў пэўных грамадскіх поглядаў (светапоглядаў, ідэалогій), а напрамкі – гэта пісьменніцкія групоўкі, што ўзніклі на аснове светапогляду і асобных праграм мастацкай дзейнасці (выказаных у трактатах, маніфестах, лозунгах).

Плыні і напрамкі ў гэтым значэнні слоў – гэта факты асобных нацыянальных літаратур, але не міжнародныя агульнасці.

 

Міжнародныя літаратурныя супольнасці агульнасці (мастацкія сістэмы, як іх называў І.Ф. Волкаў) выразных храналагічных рамак не маюць: нярэдка ў адну і тую ж эпоху суіснуюць розныя літаратурныя і агульнамастацкія “напрамкі”, што сур’ёзна абцяжарвае іх сістэмны, лагічна ўпарадкаваны разгляд.

Б.Г. Рэвізаў пісаў: «Какой-нибудь крупный писатель эпохи романтизма может быть классиком (классицистом. — В.Х.) или критическим реалистом, писатель эпохи реализма может быть романтиком или натуралистом»[915].

Літаратурны працэс канкрэтнай краіны і канкрэтнай эпохі да таго ж не зводзіцца да суіснавання літаратурных плыняў і напрамкаў. М.М. Бахцін небеспадстаўна перасцерагаў навукоўцаў ад “звядзення” літаратуры таго ці іншага перыяду “да павярхоўнай барацьбы таго ці іншага напрамкаў”. Пры вузка накірункавым падыходзе да літаратуры, адзначае вучоны, найбольш важныя яе аспекты, “якія вызначаюць творчасць пісьменнікаў, застаюцца не раскрытымі”. (Заўважым, што “галоўнымі героямі” літаратурнага працэсу Бахцін лічыў жанры).

 

Літаратурнае жыццё ХХ ст. пацвярджае гэтыя меркаванні: многія пісьменнікі (М. Булгакаў, А. Платонаў) ажыццяўлялі свае творчыя задачы, знаходзячыся ў баку ад сучасных ім літаратурных груповак.

Заслугоўвае ўвагі гіпотэза Д. Ліхачова, у адпаведнасці з якой паскарэнне тэмпу змены напрамкаў у літаратуры нашага часу – гэта «выразительный знак их приближающегося конца». Змена Міжнародных літаратурных плыняў (мастацкіх сістэм), як відаць, далёка не вычэрпвае сутнасці літаратурнага працэсу (ні заходнееўрапейскага, ні тым больш сусветнага).



Не было, строга кажучы, заўважае В. Халізеў, эпох Адраджэння, барока, Асветніцтва і да т.п., але мелі месца ў гісторыі мастацтва і літаратуры перыяды, якія вызначыліся заўважанай і часам вырашальнай значнасцю адпаведных пачаткаў. Немагчыма ўявіць поўную тоеснасць літаратуры той ці іншай храналагічнай паласы з якой-небудзь светапоглядава-мастацкай тэндэнцыяй, няхай нават і першаступенна значнай у дадзены час.

Тэрмінамі “літаратурная плынь”, або “напрамак”, “мастацкая сістэма”, папярэджвае В. Халізеў, трэба карыстацца асцярожна. Меркаванні пра змену плыняў і напрамкаў – гэта не “адмычка” да заканамернасцей літаратурнага працэсу, толькі прыблізная яго схематызацыя (нават у дачыненні да заходнееўрапейскай літаратуры, на гаворачы ўжо пра мастацкую славеснасць іншых краін і рэгіёнаў).

 

Пры вывучэнні літаратурнага працэсу вучоныя абапіраюцца і на іншыя тэарэтычныя паняцці, у прыватнасці – метаду і стылю. На працягу шэрагу дзесяцігоддзяў (пачынаючы з 1930-х гадоў) на авансцэну нашага літаратуразнаўства выходзіць тэрмін творчы метад у якасці характарыстыкі літаратуры як пазнання (асваення) сацыяльнага жыцця. Напрамкі, што паступова змянялі адзін аднаго, разглядаліся як адзначаныя большай ці меншай мераю прысутнасці ў іх рэалізму. Так, І.Ф. Волкаў аналізаваў мастацкія сістэмы галоўным чынам з боку творчага метаду, што ляжаў у іх аснове.

 

Багатую традыцыю мае разгляд літаратуры і яе эвалюцыі ў аспекце стылю, які разумеецца вельмі шырока, у якасці ўстойлівага комплексу фармальна-мастацкіх уласцівасцей (паняцце мастацкага стылю распрацоўвалася І. Вінкельманам, Гётэ, Гегелем; яно прыцягвае да сябе ўвагу вучоных і ХХІ ст.).

Міжнародныя літаратурныя агульнасці Д. Ліхачаў называў «великими стилями».



 

На працягу апошніх гадоў вывучэнне літаратурнага працэсу ў глабальным маштабе ўсё відавочней вымалёўваецца як распрацоўка гістарычнай паэтыкі. Прадмет гэтай навуковай дысцыпліны, якая існуе ў складзе гістарычнага літаратуразнаўства, – эвалюцыя славесна-мастацкіх форм, а таксама творчых прынцыпаў пісьменнікаў: іх эстэтычных установак і мастацкага светапогляду.

 

Заснавальнік і стваральнік гістарычнай паэтыкі А.Н. Весялоўскі вызначыў яе прадмет наступнымі словамі: «эволюция поэтического сознания и его форм». Апошнія дзесяцігоддзі свайго жыцця вучоны прысвяціў распрацоўцы гэтай навуковай дысцыпліны (“Тры раздзелы гістарычнай паэтыкі”, артыкулы пра эпітэт, эпічныя паўторы, псіхалагічны паралелізм, незавершанае даследаванне “Паэтыка сюжэтаў”). У рэчышчы традыцый Весялоўскага працаваў М. Бахцін.

У 1980-я гады распрацоўка гістарычнай паэтыкі становіцца яшчэ больш актыўнай.

 

Пытанне № 34 Праблема паскоранасці ў літаратуры: станоўчыя і адмоўныя аспекты паскоранага развіцця мастацтва слова (на прыкладзе (на пракладзе беларускай літаратуры ХІХ ст.)

 

Паскоранасць у развіцці літаратуры – унутраная заканамернасць існавання некаторых нацыянальных літаратур, што доўгі час развіваюцца ў неспрыяльных грамадска-палітычных умовах. Гэты працэс уласцівы многім народам Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Азіі, якія доўга знаходзіліся на стадыі запаволеных гістарычных змен.

Народы з высокім узроўнем культурнага развіцця зведалі ў мінулым працэс сацыяльнай, духоўнай і культурнай паскоранасці. Паскорана развівалася і літаратура многіх славянскіх народаў: балгар, чэхаў, славакаў, сербаў, харватаў, славенцаў, чарнагорцаў, а таксама беларусаў і ўкраінцаў.

Працэсу паскоранасці папярэднічае ўплыў больш развітых літаратур, асабліва роднасных і блізкамоўных (для беларускай літаратуры гэта руская, украінская і польская літаратуры).

 

Паскораны характар развіцця беларускай літаратуры першым адчуў М. Багдановіч: “... за восем-дзевяць год свайго праўдзівага існавання наша паэзія прайшла ўсе шляхі, а пачасці і сцежкі, каторыя паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год. З нашых вершаў можна было б лёгка зрабіць “кароткі паўтарыцельны курс” еўрапейскіх пісьменніцкіх напрамкаў апошняга веку. Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, натуралізм, урэсьце, мадэрнізм – усё гэтае, іншы раз нават у іх розных кірунках, адбіла наша паэзія, праўда, найчасцей бегла, няпоўна, але ўсё ж такі адбіла. Вялікую ўнутраную рухавасць мае яна – аб гэтым не можа быць і споркі”.

Паскоранасць – гэта адступленне ад заканамернасцей класічнага развіцця літаратур, якое суправаджаецца сцяжэннем і нават выпадзеннем асобных перыядаў эстэтычнай эвалюцыі, уласцівай развітым літаратурам, змяшэннем і недастатковай выяўленасцю метадаў і стыляў.

Напрыклад, у беларускай літаратуры класіцызм не стаў акрэсленым напрамкам, рамантычны напрамак выявіўся ў ёй няпоўна і суіснаваў адначасова з рэалізмам.

В. Каваленка: Паскорананасць – унутранае супраціўленне літаратуры неспрыяльным умовам развіцця. Гэта вымушаны стан літаратуры, хоць разам з тым прыкмета жывой і актыўнай свядомасці народа. Паскоранае развіццё і як яго вынік здольнасць не страчваць эстэтычнай блізкасці па агульных крытэрыях з перадавымі літаратурамі – абарончы ўнутраны сродак, які памагаў беларускай літаратуры выстаяць перад асіміляцыйнай палітыкай царскіх улад, гарантаваў ёй самабытны шлях развіцця”.

 

Працэсу паскоранасці ўласцівы “дагон”. Літаратура, якая “даганяе”, каб не ператварыцца ў адсталую, спяшаецца за развіццём эстэтычнай свядомасці чалавецтва, але ў яе няма магчымасцей і часу для грунтоўнага і працяглага засяроджання на вырашэнні мастацкай задачы, а спешка пры недахопе і слабасці творчых сіл звязана з незавершанасцю ідэйна-эстэтычных з’яў, разрэджанасцю літаратурнага працэсу, малалікасцю мастацкіх твораў. Пры паскоранасці, каб хутчэй замацавацца на лініі новага рубяжа, дасягнутымі развітымі літаратурамі свету, “пераскокваюцца” цэлыя этапы літаратурнага развіцця, аднак прапушчаны, неасвоены этап страчваецца не заўсёды.

Пры спрыяльных грамадскіх умовах мастацтва актывізуецца, набліжаецца да “нармальных” тэмпаў развіцця, яго творчыя сілы большаюць, і яно атрымлівае магчымасць як бы вярнуцца назад, падцягнуць і асвоіць упушчанае.

 

Дыскрэтнасць. Дыскрэтны – перарыўны, які складаецца з асобных частак.

Такім быў лёс беларускай літаратуры.

Пытанне № 35Тэорыя стадыяльнасці. Перыядызацыя сусветнай літаратуры.


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2018 год. Все права принадлежат их авторам!