Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Пагер-вершы Глеба Лабадзенкі



 

Гэты жанр вынайшаў сам аўтар. Вось як тлумачыць ён сутнасць пагер-верша як жанра ў прадмове да зборніка “12 + 1. Конкурс маладых літаратараў імя Наталлі Арсеньевай”:

“Пісанне вершаў – працэс інтымны. Дэкламаванне – майстэрства. Пэйджар (пагер) – набытак цывілізацыі. Гэтыя вершы ў розныя часы дасылаліся па пагеры любімым маім людзям. Прычым – не праз аператарку, а проста з Інтэрнету. Без пасрэдніцтва. Пагер – выдумка небеларуская, а абеларушаная намі. Ён не перадае знакаў “ў”, “і” (толькі ангельскае), апостраф, вялікую літаратуру. Колькасць знакаў таксама абмежаваная – 380. Так што некаторыя вершы дзяліліся на дзве часткі, а ў некаторых – праз эканомію сімвалаў – не хапае знакаў прыпынку. Таму вершы падаюцца ў такім выглядзе, у якім атрымлівалі іх адрасаты”.

Гэта фармальныя прыкметы.

А сам верш выглядае так:

 

Аб. 23034

вейк1, вочы, шчок1, вушы:

вецер мары расьцярушыу.

ног1, поз1рк1, усмешк1,

чыпсы, п1ва, ды арэшк1.

радасьц1, пакуты, мро1.

нехта сьвет бяз нас устро1у.

крылы, душы ды аблок1:

погляд на жыцце высок1.

вейк1, шчок1, вушы, вочы.

сьп1 спакойна, добрай ночы.

 

Рысасловы Людкі Сільновай. Пашукаць.

 

Жанры і формы, якія яшчэ не атрымалі ў беларускай літаратуры шырокага распаўсюджання або бытуюць у іншанацыянальнай традыцыі.

Такім з’яўляецца лімерык (лімэрык) – націск на другім складзе.

Росквіт гэтага жанру звязаны з імем англійскага пісьменніка Эдварда Ліра і яго кнігай лімерыкаў “Кніга бязглузду”.

 

Тыповы лімерык уяўляе сабою пяцірадкоўе, напісанае анапестам. Прычым першы, другі і пяты радкі складаюцца з трох стопаў, трэці і чацвёрты – з дзвюх. Схема рыфмоўкі – аабба.

 

Што датычыцца зместу твора , то гаворка ў ім ідзе пра якую-небудзь незвычайную ці нават неверагодную падзею, якая адбываецца з удзелам персанажа. Звесткі пра героя верша – хто ён і адкуль, як правіла, утрымліваецца ў першым радку, у канец якога выносіцца геаграфічная назва, якая стварае першую рыфму.

 

Першаадкрывальнікам лімерыка ў беларускай літаратуры стаў Андрэй Хадановіч (кніга “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”).

Працягваючы традыцыю англійскага аўтара і распачынаючы яе ў айчыннай літаратуры, А. Хадановіч насяляе “Псеўдаангельскім ноносэнсам беларускія гарады і вёсачкі, … аддаючы даніну павагі вельмішаноўным землякам”.

 

Спеваку і музыку з Залесся

падабаліся “Ластаўкі ў стрэсе”,



Толькі браў рэ дыез,

як у ластавак – стрэс,

і сьпявак – пры сваім інтарэсе.

 

Прадаўжальнікам гэтага жанру ў белаускай літаратуры з’яўляецца Сяргей Балахонаў. (“Гомельскія лімерыкі”, “Лімерыкі пра ўсякіх ліцьвінаў”).

 

Паліндром

Паліндромтвор, які можа чытацца спераду назад і ззаду наперад з захаваннем звычайна таго самага сэнсу.

Гісторыя паліндрома даволі працяглая.

Стваральнікам першых паэтычных паліндромаў, напісаных па-беларуску, з’яўляецца паэт-эмігрант Рыгор Крушына, у зборніку якога “Хвіліна роздуму” (1968) быў прадстаўлены выдатны ўзор паліндромнага верша “Я і лаза і азалія”.

 

Самым прызнаным майстарм паліндромаў у сучаснай беларускай паэзіі з’яўляецца Віктар Жыбуль. У яго творчасці прадстаўлены самыя розныя віды паліндрома, уражвае іх жанравая разнастайнасць. Жыбуль напісаў як цікавыя аднарадковікі (монавершы), дзе ў максімальна сціснутай і экспрэсіўнай форме выяўлены адметны погляд на рэчы (напрыклад: “А мара ліпы – піларама”) , так і досыць вялікія паліндромныя паэмы – “Палігон ног і лап”, “Кацёл клёцак”.

Найбольш вядома яго першая паліндромная паэма – “Рогі гор”, фармальная дасканаласць якой, што немалаважна, падмацоўваецца глыбокай змястоўнасцю:

 

У дар ураду –

Замак, КАМаз,

ЗАЗ,

а дар урада –

шалаш…

А нам – масам – мана,

нам – зман…

Усё?.. Лёсу,

Марам –

Канец? (Са зману нам – засценак)

Енк? Не!

Цыц!!!

 

З нетрадыцыйных жанраў найбольшую распаўсюджанасць у беларускай паэзіі атрымалі ўзоры літаратуры Усходу, а менавіта японскія танка і асабліва хоку (хайку).

 

Танка ўяўляе сабой монастрафічны нерыфмаваны верш, які складаецца з трыццаці аднаго склада, размешчанага ў пяці радках. Пры гэтым у першым і трэцім вершарадах па пяць складоў, а ў астатніх – па сем.



Хоку ўяўляе сабой монастрафічны нерыфмаваны верш, які складаецца з 31-го склада, размешчанага ў трох радках па схеме: 5 – 7 – 5.

 

Першыя беларускія танка з’явіліся ў 1915 годзе дзякуючы М. Багдановічу.

Уладзімір Сіўчыкаў – атар зборніка хоку і танка “Высакосны год” (2004).

Танка

 

Заслаўскі кірмаш

віруе гаманліва.

Дзесь непадалёк

сном тысячагадовым

забылася Рагнеда.

 

Хоку

*

Валошку згледзеў –

і рады сустрэчы

ў чужой старонцы.

*

Чытаю Басё,

Такубоку – пішуцца

Танка і хоку.

 

Пытанне № 33. Літаратурны працэс: шырокае і вузкае разуменне. Асноўныя тэрміны і паняцці.


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2018 год. Все права принадлежат их авторам!