Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Тыповымі прыкметамі вершаў у прозе з’яўляюцца



· сцісласць,

· рудыментарны сюжэт, а іншы раз ён і зусім адсутнічае. (Рудыментарны – неразвіты, які знаходзіцца ў зародкавым стане),

· раскрыццё характару ў асобым яго праяўленні, а не ў адносна завершаным коле падзей,

· спецыфічная лірычнасць аўтарскага маўлення, яго індывідуальна-эмацыянальная афарбоўка.

 

Маўленне твора такога тыпу характарызуецца:

– багаццем эмацыянальных паўз,

– адноснай самастойнасцю слова, якое часам вартае цэлага сказа,

– наяўнасцю клічных і пытальных канструкцый,

– нарэшце, як многія лічаць, рытмічнасць маўлення.

 

Такім чынам, вершы ў прозе ўяўляюцца своеасаблівым спалучэннем прыкмет верша і прозы, чым і тлумачыцца аксюмароннае (двухсэнсоўнае) яго найменне. (Звычайна мы называем прозай такія формы маўлення, якія па сваёй арганізацыі палярныя вершу).

Аднак неабходна адзначыць, што, нягледзячы на ўсе спробы вызначыць прыкметы “рытму прозы”, такога азначэння знайсці не ўдалося.

Памылковасць звычайнага ўяўлення пра верш у прозе, якое вытлумачваецца і ў двухсэнсоўным яго найменні, заключаецца ў тым, што ў азначэнні яго структуры ішлі ад знешніх аналогій з вершам, у той час калі структурныя асаблівасці так званай прозы – больш глыбокія і больш своеасаблівыя

 

Лёгка заўважыць, што ў вершы ў прозе мы сустракаемся з характэрнымі рысамі лірыкі.

Рэчаіснасць у ім адлюстроўваецца не столькі шляхам непасрэднага паказу аб’ектыўных з’яў, як у эпасе, колькі шляхам выражэння суб’ектыўнага перажывання, выкліканага той ці іншай з’явай жыцця.

Гэта найхарактэрнейшая рыса лірыкі прысутнічае і вершы ў прозе.

Юрась Півуноў

Травеньскі дождж

У пакоі становіцца цёмна, нібы змярканьнем, ад вялікай шэрай хмары, і хутка па падваконьні бомкаюць буйныя кроплі дажджу, пырскі ад якіх трапляюць на шыбу, пакідаючы на ёй след свайго кароткага жыьця - жыцця ад хмары-матулі да зямлі-красуні. Срэбра-прамяністыя дажджынкі скачуць па даху, шапацяць у лістоце дрэў, смела ныраючы у шматлікія азяркі-калюжкі, якія сабраліся ад гэтага шчодрага і цёплага дажджу.

Усё жывое на зямлі радуецца гэтаму травеньскаму навальнічнаму дожджыку: бярозкі-прыгажуні і рабінкі-сястрычкі, стройныя клёны і пяшчотныя жаноцкія вербачкі-дзевачкі, і нават стары мажны волат-дуб на ўзгорку, і той нібы маладзее і выпроствае свае пакручастыя галіны з лісточкамі-дубочкамі насустрач празрыстым, звонкім дажджынкам-дзяўчынкам. Зямля ўдзячна ўбірае жыватворную вадзіцу, каб потым спаўна аддаць яе ўжо сваімі гаючымі сокамі ўсяму жывому



 

Лірычная проза. Лірычную прозу часам вызначаюць як стылістычную разнавіднасць мастацкай прозы. Разам з тым яе можна разглядаць як своеасаблівую разнавіднасць ліра-эпасу, у якім няцяжка знайсці родавыя прыкметы як эпасу, так і лірыкі. Прычым, гэта вызначаецца не столькі аўтарскай канцэпцыяй мадэлявання мастацкай рэчаіснасці, колькі характарам таленту пісьменніка.

Звычайна да лірычнай прозы звяртаюцца празаікі, для якіх не чужыя здольнасці паэта.

Прыкметы лірычнай прозы:

· выразная пазіцыя лірычнага суб’екта ў творы,

· яго лірычная танальнасць,

· багатая метафорыка,

· шматлікасць лірычных адступленняў,

· асаблівая ўвага не толькі да семантыкі слова, але і да яго гучання, асацыятыўных мажлівасцей і г. д.

Да майстроў лірычнай прозы можна аднесці шэраг усходеславянскіх пісьменнікаў

беларусаўЯ.Брыля (“Золак, убачаны здалёк”), М.Стральцова (“Сена на асфальце”, “Адзін лапаць, адзін чунь”), У.Караткевіча (“Чазенія”) і інш.

рускіх А.Пушкіна (“Капитанская дочка”). М.Лермантава (“Герой нашего времени”), М.Прышвіна (“Кладовая солнца”), В.Берггольц (“Дневные звезды”), У.Салаухіна (“Владимирские проселки”),

украінцаў М.Кацюбінскага (“Цвет яблыні”, “На камені”), А.Даўжэнку (“Зачарованая Дзясна”), А.Ганчара (“Сцяганосцы”, “Твая зара”),

Пытанне № 32. Праблема абнаўлення сістэмы жанраў. “Аўтарскія” жанравыя формы (квантэмы, версетты, вешаказы, зномы, рысасловы, ясацкі, лімерыкі і інш.)

У сусветнай мастацкай літаратуры, у тым ліку і ў беларускай, адбываецца пастаянны працэс жанраў, з’яўляюцца так званыя нетрадыцыйныя жанры.

Нетрадыцыйныя жанры

Гаворачы пра нетрадыцыйныя жанры, віды і формы ў сучаснай беларускай паэзіі, трэба мець на ўвазе дзве тэндэнцыі.



Па-першае, з’яўленне шматлікіх уласнааўтарскіх назваў для жанравага вызначэння твораў (што, дарэчы, назіраецца і ў прозе). Найбольш яскравым прыкладам можа быць Алесь Разанаў з яго версэтамі, вершаказамі, пункцірамі, квантэмамі і зномамі.

Па-другое, увядзенне і свядомае культываванне ў айчыннай паэзіі жанраў і формаў, якія не атрымалі ў ёй шырокага распаўсюджання або бытуюць у іншанацыянальнай традыцыі.


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2018 год. Все права принадлежат их авторам!